Рейтинг@Mail.ru
 

Улада і грошы

Гродзенскі раён будзе супрацоўнічаць з польскім Ліпскам у трансгранічных праектах

 

Дэлегацыя з Гродна мае наведаць польскі горад Ліпск у кастрычніку. Гэта будзе адказ на візіт бурмістра Ліпска ў Гродна, які адбыўся 2 верасня. Гміна і раён плануюць сумесныя праекты ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна 2014-2020.

 
 

У Гродна ў пачатку верасня завітаў бурмістр Ліпска Лех Лэмпіцкі і некалькі іншых гарадскіх чыноўнікаў. Тут польскі і беларускі бакі падпісалі ліст аб намерах. Падпісанне ўласна партнёрскай дамовы мае адбыцца ў кастрычніку.

 

Для Ліпска гэта будзе першы досвед супрацоўніцтва з беларускімі мясцовымі ўладамі. Трансгранічныя праекты могуць, па ўмовах конкурса, тычыцца дарожных інвестыцый, спартовай інфраструктуры, культуры, турызму, сацыяльнай сферы і іншага. Максімальнае фінансаванне для аднаго боку можа дасягаць 1,25 млн еўра.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика