Рейтинг@Mail.ru
 

Улада і грошы

У Гродне назіральнікаў не пускаюць на закрытыя ўчасткі: няма санкніжкі

 
выбары 2015

У Гродзенскай абласной бальніцы назіральнікаў "Права выбару-2016" масава не пускаюць на закрытыя ўчасткі для галасавання. Такія выпадкі зафіксаваныя на ўчастках №21 (кардыялогія), №22 (нефралогія), №23 (радыялогія) Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51. Пра гэта паведаміў каардынатар назірання па гэтай акрузе Сяргей Верамеенка.

 
 

"Назіральнікі "Права выбару-2016" папярэдне дамаўляліся са старшынямі камісій (а гэта галоўныя ўрачы ці іх намеснікі), што назіральнікам дадуць белыя халаты і пусцяць па палатах, толькі трэба будзе купіць бахілы. Аднак сёння нас практычна нікуды не пускаюць, матывуючы тым, што мы не маем санітарнай кніжкі. Пытаюся ў старшыні камісіі - галоўнага ўрача неўралогіі: наведвальнікаў пускаюць да хворых, а нас да хворых выбаршчыкаў не дапускаюць? На што ўрач спаслаўся на ўнутранае распараджэнне: ёсць вызначаны час для наведвальнікаў, а для нас няма ніякіх гадзін", - распавёў Сяргей Верамеенка.

 

Сябры камісіі ўчастка №22 разышліся са скрынямі па палатах: на 179 выбаршчыкаў выдалі 174 бюлетэнь - нібыта ўсе выбаршчыкі ляжачыя, хадзячых няма.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика