Рейтинг@Mail.ru
 

Улада і грошы

1994-2015. Як Гродзеншчына пяць разоў выбірала аднаго прэзідэнта

 
лукашенко выборы Гродно

Сёння Цэнтрвыбаркам абвясціў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. TUT.BY прыгадаў, як галасаваў гродзенскі рэгіён на папярэдніх выбарах кіраўніка дзяржавы - у 1994, 2001, 2006, 2010 гадах - і параўнаў гэтыя лічбы з электаральнай статыстыкай 2015-га.

 
 

Колькі адсоткаў галасоў атрымліваў у розныя гады Аляксандр Лукашэнка, хто яшчэ з супернікаў быў папулярны, як змянялася колькасць выбаршчыкаў Гродзеншчыны ў спісах ад выбараў да выбараў - у матэрыяле TUT.BY.

 

1994 год: Пазняк амаль нароўні з Лукашэнкам


Гэтыя выбары былі адзінымі ў гісторыі незалежнай Беларусі, якія прайшлі ў два туры.

лукашенко выборы Гродно

Калаж: TUT.BY

 

На месца кіраўніка дзяржавы тады прэтэндавалі шэсць палітыкаў: старшыня Саюза аграрнікаў Аляксандр Дубко, прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч, дэпутат, дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка, сакратар ЦК ПКБ Васіль Новікаў, лідар Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Зянон Пазьняк, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

 

У першым туры першых прэзідэнцкіх выбарах у гісторыі суверэннай Беларусі прынялі ўдзел 709 819 жыхароў Гродзенскай вобласці. 23 чэрвеня за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 36,31%, на другім месцы быў Кебіч (14,59%), на трэцім - Пазьняк (21,21% - больш ні адна вобласць краіны не падтрымлівала Пазняка).

 

У другі тур выбараў выйшлі два кандыдаты: Вячаслаў Кебіч і Аляксандр Лукашэнка. 10 ліпені ўчасткі наведалі нашмат менш выбаршчыкаў (638 371), чым у першым - мабыць, выбары праігнараваў электарат Зянона Пазняка, незадаволены тым, што іх кандыдат выбыў з гонкі. Лукашэнка тады набраў 80,98% галасоў, Кебіч - 12,57%.

 

У цэлым па краіне старшыні саўгаса з-пад Шклова ў 1994-м падтрымалі 80,1% беларусаў, прэм'ер-міністра - 14,1%.


2001 год: Гайдукевіч зусім непапулярны

 

Наступныя выбары прайшлі 9 верасня 2001-га. На пасаду кіраўніка дзяржавы зноў прэтэндаваў Аляксандр Лукашэнка, апроч яго - старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык.

лукашенко выборы Гродно

Калаж: TUT.BY

 

На гэтыя выбары ў Гродзенскай вобласці прыйшлі 85,67% выбаршчыкаў. 76,96% з іх прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку, 12,76% - за Уладзіміра Ганчарыка.

 

Усяго па рэспубліцы Лукашэнка набраў тады 75,65%. Беларуская апазіцыя, ЗША і ЕС не прызналі вынікі выбараў, заявіўшы, што яны прайшлі са шматлікімі парушэннямі і не адпавядалі дэмакратычным стандартам.


2006 год: Гарадзеншчына давярала Лукашэнку і Мілінкевічу

 

У трэці раз краіна выбірала прэзідэнта 19 сакавіка 2006 года. У выбарах удзельнічалі ўжо знаёмыя электарату Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Гайдукевіч, а таксама былы рэктар Белдзяржуніверсітэта, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін і адзіны кандыдат ад апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

лукашенко выборы Гродно

Калаж: TUT.BY

 

На гэтыя выбары прыйшлі 777 474 жыхароў Гродзеншчыны - 83,8% з іх паставілі галачкі насупраць прозвішча Лукашэнка, Аляксандра Мілінкевіча падтрымалі 6,4% выбаршчыкаў рэгіёну, астатніх - і таго менш. Сам Лукашэнка прагаласаваў тады за Гайдукевіча.

 

У цэлым па краіне Аляксандр Лукашэнка набраў 83% і зноў быў абраны прэзідэнтам Беларусі. Пасля гэтых выбараў на Захадзе і ў ЗША яго прылічылі да самых «дэспатычных правіцеляў» у свеце.

 

2010 год: 10 кандыдатаў — усё той жа прэзідэнт

 

Чацвёртыя выбары прэзідэнта адбыліся 19 снежня 2010 года. Цэнтрвыбаркам зноў абвясціў пераможцам Аляксандра Лукашэнку - па афіцыйных дадзеных, ён набраў 79,65% галасоў.

 

Выбар для электарату ў той год быў як ніколі вялікі: у бюлетэнях значыліся яшчэ 9 кандыдатаў: каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, кіраўнік Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сіл Рыгор Кастусёў, літаратар, лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, беспартыйны эканаміст Віктар Цярэшчанка, сустаршыня незарэгістраванай партыі БХД Віталь Рымашэўскі, лідар незарэгістраванай БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, юрыст Алесь Міхалевіч, прадпрымальнік Дзмітрый Ус.

лукашенко выборы Гродно

Калаж: TUT.BY

 

У Гродзенскай вобласці тады галасавалі 734 503 чалавекі.

 

81,37% жыхароў рэгіёну падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, на другім месцы па папулярнасці ў Гродзенскай вобласці быў Яраслаў Раманчук - 2,91%, за імі -Андрэй Саннікаў - з 2,8% галасоў.

 

Амаль 26 тысяч выбаршчыкаў Гродзеншчыны на выбарах-2010 выказаліся супраць усіх кандыдатаў - гэта мізер, у параўнанні з, напрыклад, сталіцай, дзе значак у графе «Супраць усіх» паставілі амаль 124 000 чалавек.

 

Гэтыя выбары запомніліся масавай акцыяй пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску - так званай «Плошчай» - і пераследам кандыдатаў ад апазіцыі. Некалькі з іх ўтрымліваліся пад вартай.


2015 год: рэкордны адрыў

 

Апошнія выбары прайшлі менш за тыдзень таму, 11 кастрычніка.

лукашенко выборы Гродно

Калаж: TUT.BY

 

У бюлетэні ў пяты раз была ўнесена прозвішча Лукашэнкі. Альтэрнатыву на гэтых выбарах склалі Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік Беларускага казацтва Мікалай Улаховіч і першая жанчына ў гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі - актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

 

У Гродзенскай вобласці на выбары прыйшлі 689 824 чалавекі.

 

85,89% выбаршчыкаў вобласці выказаліся за пяты прэзідэнцкі тэрмін Лукашэнкі. Яго апаненты не набралі на Гродзеншчыне і 5%.

 

Афіцыйныя вынікі выбараў на Гарадзеншчыне: за Лукашэнку 86%, яўка - амаль 89%

 

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 2,27% выбаршчыкаў рэгіёну (прычым найбольшую падтрымку ён знайшоў у жыхароў Кастрычніцкага раёна Гродна - 4,50%).

 

Кандыдатуру Таццяны Караткевіч падтрымалі 4,75% выбаршчыкаў. Найбольшыя сімпатыі яна выклікае ў жыхароў Ленінскага раёна Гродна - 9,66%.

 

За Мікалая Улаховіча прагаласаваў 1,03% выбаршчыкаў. Больш за ўсё прыхільнікаў вярхоўнага атамана Беларускага казацтва пражываюць у Ленінскім раёне Гродна - 2,21%.

 

Галачку супраць усіх кандыдатаў паставілі 34 169 выбаршчыкаў.

Тэмы: палітыка, гісторыя



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика