Рейтинг@Mail.ru
 

Улада і грошы

Віталь Будзько: "Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?"

 

У Барысаве завяршыўся суд, на якім разглядалі справу фанатаў зборнай Беларусі, у тым ліку і вядомага гарадзенскага фаната Віталя Будзько. Іх затрымалі 12 кастрычніка ў час матчу зборнай Беларусі супраць зборнай Македоніі.

 
 

Вядомага гарадзенскага фаната затрымалі на футболе за шалік з Пагоняй

 

Усім тром фанатам вынесены аднолькавы прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічын (1,8 млн) за лаянку і супрацьдзеянне супрацоўнікам міліцыі. Варта адзначыць, што ў падтрымку фанатаў выступіла Беларуская Федэрацыя Футбола і ФК "Нёман".

 

Прыводзім тэкст з сайта "Нёмана":


В случившееся сложно поверить.


Одним из задержанных является Виталий Будько, болельщик гродненского клуба, который на протяжении уже более 30 лет любит футбол, болеет за своих – "Неман" и Беларусь, всячески поддерживает команды, как на домашних матчах, так и на выезде. В первую очередь, именно для таких преданных болельщиков и играют команды.


У нас был недавно образован официальный фан-клуб гродненского "Немана", в создании которого непосредственное участие принял этот человек. В футбольном клубе, а также в среде активных болельщиков, его хорошо знают и могут охарактеризовать только с положительной стороны. Его интеллигентность и хорошее воспитание не позволили бы ему опуститься до нецензурной брани, тем более, что в беларуском языке, который использует для общения Виталий, нет матерных слов ни на "П", ни на "Д"…

 

Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама дала інфармацыю, што заўзятары былі затрыманыя не за нашэнне шалікаў з нацыянальнай сімволікай, а акурат за лаянку і непадпарадкаванне міліцыі.

 

"Твайму стылю" удалося выйсці на сувязь з самім Віталём, які лічыць, што быў затрыманы менавіта з-за сімволікі.


- Выпусцілі і тое добра. А затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай - Пагоняй. Пра што тут яшчэ можна казаць... На відэа, якое глядзелі ў судзе, усё паказана: мы разглядалі шалік. Супрацоўнікі міліцыі мне сказалі: пройдзем, каб высветліць асобу. Але ў мяне быў пашпарт і я паказаў яго. Тады яны вырашылі дзейнічаць інакш.


У вас столькі матчаў за зборную з гэтым шалікам. Раней затрымлівалі?


- Так, шалік заслужаны. Асабіста мяне не затрымлівалі, а вось маю жонку з ім ужо выводзілі.


Што пажадаеце іншым фанатам?

 

- Жадаю ўдачы. А зараз еду дамоў.

 

Пасля суда Віталя ўжо чакала машына гарадзенцаў, якая павезла яго дадому.

 

У бліжэйшы час фанаты абвесцяць збор сродкаў на пагашэнне штрафаў.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: грамадства, палітыка, спорт, асобы, права



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика