Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч: у верасні 1939 года стала больш Савецкага Саюзу, але не Беларусі

Піша ТС | 17 09 2016

Вядомы беларускі палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч напісаў сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тэкст, прысвечаны святу гораду, які адзначаюць 17 верасня ў Гродне. Са згоды аўтара, друкуем яго без скарачэнняў.

День Победы Гродно 9 мая 2016 Курган

Не запрасілі на Дзень горада ў Гродна? І добра. Польскі журналіст пра святкаванне 17 верасня

Піша Мацей Халадоўскі bialystok.gazeta.pl | 16 09 2016

У гэтым годзе так званы Дзень горада Гродна быў прызначаны на... 17 верасня. Дзень, якія старэйшыя жыхары Гродна згадваюць з жахам, піша Мацей Халадоўскі на bialystok.wyborcza.pl. Добра, што на такое свята на запрасілі польскіх партнёраў.

Шумны мегаполіс с вострай кухняй: студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта пра першыя тыдні ў Кітаі

Піша Руслан Кулевіч | 15 09 2016

Кожны год па міжурадавым пагадненні паміж Беларуссю і Кітаем у Гродзенскі ўніверсітэт прыходзіць 2-3 запрашэнні на навучанне ў Кітаі. Сёлета пуцёўку на навучанне ў КНР атрымала адна з чытачак "Твайго стылю" Таццяна Козел. Яна падзялілася з намі расповядам пра вучобу і жыццё ў Кітаі.

Гомель

Déjà vu падарожжаў: ТОП-7 месцаў Гомеля, дзе гарадзенцы адчуюць сябе як дома

Піша Ірына Новік | 13 09 2016

Любы горад робіцца блізкім, калі пачнеш раптам заўважаць у ім нешта знаёмае. То прамільгне у натоўпе твар, падобны да “хатняга” сябра, то за паваротам адкрыецца пейзаж, нібыта бачаны дома. За гадзіну шпацыру па Гомелі колькі разоў мільгала думка, што я пазіраю на горад “гарадзенскімі” вачамі. У Гомелі ёсць месцы, што прызнаюцца за свае, дзе гарадзенцы запраста могуць адчуць сябе “як дома”.

фота

Аляксандр Сахарэвіч, майстар гадзіннікаў

“Пакідайце, зробім”. Гарадзенскі майстар гадзіннікаў рамантуе тое, за што ніхто не бярэцца

Піша Ірына Новік | 14 09 2016

“У Зельве адмовілі, у Ваўкавыску не ўзялі, у Слоніме пабаяліся”, – такую геаграфію пошуку майстра, здольнага адрамантаваць гадзіннік 1880 года, распавёў адзін з кліентаў Аляксандра Сахарэвіча, майстра, што працуе ў гасцініцы “Беларусь”. “Пакідайце, зробім”, - прапануе майстар пасля агляду. Маўляў, не такі ўжо ён і стары, даводзілася рамантаваць і старэйшыя. “Быў вось з драўляным механізмам, больш 200 гадоў меў. Месяц з ім правазіўся, але зрабіў”.

відэафота

Гісторык Андрэй Вашкевіч: У гістарычным цэнтры Гродна - месца для пешаходаў і тралейбусаў

Піша Вольга Корсун grodno.greenbelarus.info | 12 09 2016

Гродзенцы любяць фарсануць еўрапейскацю свайго горада: вузкія вулачкі ў цэнтры, замкі і касцёлы трохі нагадваюць Кракаў або Прагу. Але гісторыкі і краязнаўцы даўно б'юць трывогу: старадаўняе аблічча Гродна незваротна страчваецца. "Рэканструкцыя" ў разуменні гарадзенскіх уладаў часта прыводзіць да сумнага выніку: кожны год мы не далічваемся старых будынкаў, якія можна было б выратаваць. А "рэстаўрацыя" часта нагадвае касметычны рамонт дрэннай якасці. Яшчэ адна праблема - транспартная загружанасць. Праз гістарычны цэнтр кожны дзень праязджаюць патокі машын. Гісторыкі ўпэўненыя, што такая нагрузка можа прывесці да заўчаснага разбурэння шматлікіх старых будынкаў.

Уладзімір Пруднікаў хірург

Хто ведае пра кроў больш за Дракулу? Хірург-трансфузіёлаг Уладзімір Пруднікаў з дзіцячай бальніцы

Піша Ірына Новік | 08 09 2016

Многія думаюць, што пераліванне крыві гэта вельмі проста. Замацавалі на штатыве кропельніцы пакецік з донарскай крывёй і яна спакойна сабе сочыцца праз голку ў вену. Насамрэч, усё значна складаней. Трансфузіялогія, навука аб пераліванні крыві, не менш складаная за транспланталогію, дзе гаворка ідзе пра перасадку органаў. Асабліва важна правільна падабраць кроў пры аперацыях у пацыентаў-немаўлят. Менавіта гэтым займаецца адзіны ў Гродзенскай абластной дзіцячай бальніцы хірург-трансфузіёлаг Уладзімір Пруднікаў.

фота

поезд Гродно Краков цягнік

"Горадня-Кракаў". Цягнік нашай роспачы

Піша belsat.eu | 05 09 2016

Кожны гарадзенец калі сам не ездзіў "спіртавозам" да Кузніцы, то прынамсі бачыў ганебны забег на гарадзенскім вакзале: ад будынку да польскага цягніка. Мужчыны, што памацней, канцэнтруюцца ў "адстойніку" бліжэй да дзвярэй, каб калі яны адчыняцца, рвануць да светлай шэнгенскай будучыні з перакупшчыкамі беларускіх цыгарэтаў, са зніжкамі ў супермаркетах і "ватамі". Піша рэдактар belsat.eu Зміцер Ягораў.

Шахматы, Аляксандр Сыты,  Партал

Шахматы навучаць жыць. А гуляць у шахматы навучаць у “Партале”

Піша Ірына Новік | 05 09 2016

Па панядзелках у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал” праходзяць шахматныя сустрэчы, дзе Аляксандр Сыты, будучы матэматык-праграміст, вучыць ахвотных гуляць у даўнюю гульню і гуляе з тымі, хто гэта рабіць ужо ўмее. Сам “маэстра” атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту па шахматах яшчэ да 18 гадоў. Ён лічыць, што гульня не толькі развівае мысленне і логіку, але і дапамагае “разрульваць” самыя разнастайныя сітуацыі. На шахматнай дошцы можна знайсці аналогіі не толькі з вайсковымі бітвамі, але з любымі з’явамі жыцця – ад лагістыкі да кахання.

фота

1 сентября Гродно школа день знаний

Вітай, школа! Першае верасня ў Instagram гарадзенцаў

Піша ТС | 01 09 2016

З самай раніцы бацькі і дзеці посцяць у Instagram першавераснёвыя фота - з кветкамі, у прыгожай вопратцы ды з бадзёрым настроем (але апошняе не ўсіх бывае).

фота

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика