Рейтинг@Mail.ru
 

Пагляд

Вітаўт прайшоў па Маскве. Беларускі дуобус паўдзельнічаў у парадзе сталічных тралейбусаў

 
Дуобус Вітаўт на парадзе ў Маскве

Штогадовы парад тралейбусаў прайшоў 1 кастрычніка ў Маскве. Сёлета ў калоне электрамашын па сталіцы Расіі ўпершыню прайшоў эксперыментальны дуобус "Белкамунмаша", названы ў гонар князя Вітаўта. Дуобус БКМ 43303А VitovtMAX, у адрозненні ад звычайных тралейбусаў ці электробусаў, мае ўбудаваны дызельны рухавік, што можа круціць генератарную ўстаноўку. У Маскве VitovtMAX ад пачатку лета праходзіць тэставанне і выкарыстоўваецца на камбінаваных маршрутах, дзе часткова адсутнічае кантактная сетка.

 
 

Парад рэтра-тралейбусаў і апошніх навінак гарадскога электратранспарту стартаваў ад Філёўскага аўтобусна-тралейбуснага парка, прашоў па цэнтральных вуліцах горада і спыніўся на Фрунзенскай наберажнай. Тут гараджане маглі бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі і новымі машынамі.

 

 

Дуобус БКМ 43303А VitovtMAX увага масквічоў не абмінула. Футурыстычнага дызайну “гармошка” сабрала шмат цікаўных.

 

 

На месцы можна было даведацца, што дуобус адрозніваецца ад тралейбуса ці электробуса тэхнічнымі характарыстыкамі. Электробус возіць запас электрычнасці ў акумулятарах, а калі зарад скончваецца, то патрабуе доўгай падзарадкі. Дуобус мае дызельны рухавік, што круціць генератарную устаноўку і ўвесь час можа выпрацоўваць ток. Такім чынам, запас руху па-за межамі кантактнай сеткі ў яго практычна неабмежаваны – была б саляра ў баку.

 

 

Іншыя тэхнічныя характарыстыкі Vitovt'а таксама не маглі не парадаваць карыстальнікаў. Дуобус мае нізкую падлогу, зручны салон з шырокімі праходамі, кандыцыянер і нават разеткі для зарадкі мабільных тэлефонаў ці ноўтбукаў.

 

 

Зараз першы беларускі дуобус выкарыстоўваецца ў Маскве на маршрутах Б і Т25, а таксама прайшоў абкатку на маршруце 63. З улікам дэмантажу часткі тралейбуснай кантактнай сеткі ў цэнтры, такі транспарт робіцца для Масквы вельмі запатрабаваным. Апроч магчымасці злучыць раздзеленыя “безкантактным” цэнтрам раёны горада, дуобус не мае абмежавання ходу і не баіцца разрадкі ў маразы. Патрабаванням мегаполіса адпавядае і павышаная змяшчальнасць “гармошкі”.

 

 

Фота Анатоль Новік

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика