Рейтинг@Mail.ru
 

Пагляд

Аслы і сланы ва Універсітэце Амерыкі. Як выбары выкарыстоўваюць у навучальных мэтах

 
Універсітэт Амерыкі,

На ўваходзе ў адзін з карпусоў Універсітэта Амерыкі ў Вашынгтоне гасцей сустракаюць асёл і слон, расфарбаваныя ў колеры нацыянальнага сцяга. Гэтыя жывёлы даўно сталі эмблемамі двух наймацнейшых палітычных партый Злучаных Штатаў. Асламі пазначаюць дэмакратаў, а сланамі – рэспубліканцаў. Гісторыя іх супрацьстаяння ў прэзідэнцкіх выбарах вывучаецца у складзе курсаў кшталту паліталогіі і дзяржаўнага кіравання. А напярэдадні выбараў абмяркоўваецца і ў значна больш шырокіх колах.

 
 

 

На лекцыі прафесаркі Кэндзіс Нэльсан (Candice Nelcon), прысвечанай сёлетнім выбарам, у якасці прыкладаў для разбору прадстаўляліся запісы з дэбатаў  папярэдніх прэзідэнцкіх кампаній. Якія тэзісы выкарыстоўвалі кандыдаты, як гэта ўплывала на іх імідж, якія групы насельніцтва адрэагавалі на перадвыбарчую рыторыку, як змяняліся вынікі папярэдніх апытанак – усё гэта стала прадметам аналізу.

 

Вечарынка з Клінтан, Трампам і ўсімі астатнімі. Як уся Амерыка глядзіць перадвыбарчыя дэбаты

 

“Што стала з маёй Амерыкай?” Знакаміты аналітык і “прынц апытанак” Джон Зогбі пра выбары і тых, хто стварае новую рэальнасць

 

Міленіялы і Ярмошына. Што амерыканцам добра, таго Цэнтрвыбаркаму не зразумець

 

 

Пад час дыскусіі, што была арганізавана ўжо для журналістаў, спецыялісты з універсітэта выказвалі свае меркаванні з нагоды будучых выбараў.

 

“Кажуць – яна ведзьма, але яна патрэбна Амерыцы”. Чаму прафесарка Шэрман раіць прагаласаваць за Хілары

 

На думку студэнтаў, найважнейшы выбар, што можа зрабіць моладзь – гэта выбар паміж тым, ісці ці не ісці на выбары. Асабліва гэта важна, калі тычыцца першай магчымасці галасаваць, бо ад пачатку фарміруе грамадскую пазіцыю чалавека, яго ўсведамленне заангажаванасці ў прыняцце рашэнняў дзяржаўнага масштабу.

 

 

Што да сёлетніх выбараў, то ўсе падкрэслівалі павышаную зацікаўленасць грамадскасці: пачуць абмеркаванні кандыдатаў і іх праграм можна не толькі ў медыях ці на спецыялізаваных лекцыях,  але  і ў кавярні ці грамадскім транспарце. Паводле адмыслоўцаў, яўка на выбары сёлета будзе нават больш высокай, чым у 2008 годзе, калі першы раз абралі Барака Абаму.

 

Між тым, студэнцкае жыццё ідзе сваім ходам – нехта трэніруецца ў публічных выступах наўпрост перад мінакамі, нехта выкарыстоўвае вольную хвіліну для трэніроўкі ці адпачынку на лужку, ці ладзіць свае мерапрыемствы.

 

 

Пазначаць дэмакратаў асламі, а рэспубліканцаў сланамі сталі з лёгкай рукі мастака Томаса Нэста (Thomas Nast), які на пачатку 70-х гадоў ХІХ стагоддзя маляваў карыкатуры для часопіса Harper's Weekly.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика