Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

 
РОМО

14-16 кастрычніка РГМА "Грамадзянскі Форум" ў трэці раз запрашае ўдзельнікаў на штогадовы летнік “Freedom Хутар”. Тэмы гэтага года - "Палітыка. Правы чалавека".

 
 

Удзельнікі змогуць праслухаць уводны курс “Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў” і даведацца, як грамадзянская супольнасць можа спрыяць захаванню праў чалавека. У рамках тэмы "палітыка" пагавораць пра лібералізм як ідэалогію, заснаваную на канцэпцыі вяршынства права. А таксама прааналізуюць уласныя каштоўнасці і палітычныя погляды.

 

Акрамя афіцыйнай часткі ўдзельнікаў чакае вячэрняя праграма і некалькі сюрпрызаў ад арганізатараў.

 

Чакаюцца ўдзельнікі, якія:

 

- удзельнічаюць у жыцці грамадзянскай супольнасці;

 

- лічаць, што правы чалавека павінны выконвацца;

 

- хочуць даведацца больш пра механізмы іх абароны;

 

- прыхільнікі ідэй свабоды;

 

- актыўныя беларусы, адкрытыя для дыскусіі.

 

Месца і даты правядзення: 14-16 кастрычніка пад Мінскам (дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам)

 

 

Умовы ўдзелу

 

• Арганізатары ў поўнай меры пакрываюць кошт праезду (па тэрыторыі Беларусі), пражывання і харчавання ўдзельнікаў;

 

• Арганізацыйны ўзнос - 15 BYN (аплачваецца пасля адбору).

 

Дэдлайн падачы заявак – 10 кастрычніка

 

Анкета: https://goo.gl/gwRb1a




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика