Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

 
пожар на Советской Гродно

Ноччу 7 кастрычніка здарыўся пажар у адной з кватэр па вуліцы Савецкай. Ратавальнікаў выклікала жанчына, якая ўбачыла дым у вокнах суседскай кватэры, паведамілі ў прэс-службе МНС.

 
 

На месца адправіліся чатыры пажарныя разлікі і брыгада хуткай дапамогі. Ратавальнікі на падлозе ў пакоі знайшлі 69-гадовага мужчыну, які атруціўся прадуктамі гарэння. Яго шпіталізавалі.

 

У выніку пажару знішчаная пасцель, сапсаваны ложак. Верагодна, прычына пажару – неасцярожнае курэнне.

 

пожар на Советской Гродно




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика