Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

 

Лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў каля шклозавода адбылося каля 13.00 у чацвер, 6 кастрычніка. Як паведамляе ДАІ гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні ўвечары ў сябе дома віноўнік ДТЗ, кіроўца Mazda, з прыяцелямі піў піва і гарэлку. Раніцай стаў пахмяляцца, што выклікала абурэнне жонкі.

 
 

Праз некаторы час хлопцу надакучыла выслухоўваць нараканні. Ён вырашыў з'ехаць на сваёй машыне. Сустрэўся з сябрам, з якім рухаліся па вуліцы Перамогі. Пры перастройванні ў левую паласу п'яны кіроўца не прапусціў Mercedes, і абедзве машыны вынесла на сустрэчную паласу.

 

У выніку машыны сур'ёзна пацярпелі. Пасля лабавога сутыкнення кіроўцам Mazda і Volkswagen аказвалася медыцынская дапамога.

 

 

 



 

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика