Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

У Гродне ў час рамонту аўто ў гаражы загарэўся бензін: два мужчыны атрымалі апёкі твару, рук і ног

 

Пажар у гаражным кааператыве “Вішнявец” на Індурскай шашы здарыўся ў панядзелак, 3 кастрычніка, каля 12.05. У прыватным гаражы ў час рамонту аўто загарэўся бензін, паведамілі ў прэс-службе МНС.

 
 

Мужчыны – 30-гадовы гаспадар машыны і яго сябар – рамантавалі паліўную сістэму. Яны зналі паліўны насос і, будучы ў аглядальнай яме, апусцілі яго ў вядра з бензінам. Пасля праверылі працаздольнасць прылады, падаўшы напружанне ад акумулятара. Тады і загарэўся бензін.

 

Пры тушэнні адзін з іх атрымаў апёкі 1-3 ступені ног (4% цела), другі – 1-3 ступені твару і рук (8% цела). Зараз пацярпелыя ў апёкавым аддзяленні бальніцы хуткай дапамогі.

 

Пажарныя, якіх выклікаў сведка, прыбылі ўжо праз пяць хвілін. Аўто і маёмасць у гаражы не пашкоджаныя.

 

Асноўная версія прычын здарэння – парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання пры праверцы спраўнасці насоса.

 




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика