Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

"Ляцеў больш за сотню". Ля чыгуначнага вакзала п'яны ліхач бяспраўнік урэзаўся ў слуп

 

Ноччу 30 верасня адбылося ДТЗ ля вакзала ў Гродне. Як паведаміў чытач autogrodno.by, аўтамабіль ехаў з вуліцы Будзёнага, дзе, па словах відавочцы, ліхач здолеў разагнацца больш за 100 км/г. Як вынік - ён не справіўся з кіраваннем і, заехаўшы на бардзюр каля вакзала, урэзаўся ў слуп.

 
 

Аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя тэхнічныя пашкоджанні. Мабыць, удар быў неслабым - у машыне нават спрацавалі падушкі бяспекі, вылецела шкло.

 

Як расказаў AutoGrodno.by старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна Алег Дук, аварыя адбылася ў гадзіну ночы. За рулём Нісана быў 24-гадовы гродзенец. Ён ехаў з Будзёнага на Ажэшкі. Як патлумачыў пазней кіроўца - у краму. На павароце каля вакзала хлопец страціў кіраванне, выскачыў на тратуар і ўляцеў у слуп. Ад удару кіроўца атрымаў удар грудной клеткі.

 

Кіроўца быў моцна п'яны. У яго крыві выявілі 2,28 праміле алкаголю. Як выявілася, правоў ён ніколі не атрымліваў, а аўтамабіль на яго не зарэгістраваны.

 




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика