Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

Гродна стане бязвізавым для турыстаў разам з Аўгустоўскім каналам

 
Аўгустоўскі канал Августовский канал

Гродна ўвойдзе ў прылягаючыя да рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" тэрыторыі, якія неўзабаве замежныя турысты змогуць наведаць без візы. Пра гэта паведаміў у Facebook намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. "Зараз ідуць сагласаванні з зацікаўленымі ведамствамі і рыхтуецца пастанова Савету Міністраў", - напісаў чыноўнік.

 
 

Хорошие новости. Августовский канал и прилегающие к нему территории уже через два месяца иностранные туристы смогут посе...

Posted by Mikhail Portnoy on Wednesday, August 24, 2016

 

Спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" стане бязвізавай зонай для замежнікаў згодна з указам нумар 318, які прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня. Да пяці сутак замежнікі змогуць знаходзіцца тут без віз. Указ уступіць у сілу праз два месяцы і будзе дзейнічаць да канца 2017 года.

 

Пакуль невядомыя дэталі таго, як будзе ажыццяўляцца рух турыстаў і якім чынам будзе кантралявацца іх знаходжанне ў дазволенай зоне. Начальнік аддзелу спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык расказаў "Гродзенскай праўдзе", што скарыстацца правам на знаходжанне ў бязвізавай зоне змогуць толькі тыя замежнікі, што звернуцца ў турфірмы. "Гэта гарантыя таго, што адпачынак замежных гасцей будзе больш арганізаваным. Акрамя гэтага, тураператары будуць несці адказнасць за захаванне прыезджымі абавязацельстваў па выкананні правілаў наведвання бязвізавай зоны", - патлумачыў чыноўнік.

 

Гродзенскі аблвыканкам, які быў адным з ініцыятараў адмены віз на тэрыторыі канала, намагаецца таксама, каб у новым сезоне пункт пропуску "Лясная" (на фота), які сёння абслугоўвае толькі водны транспарт, стаў таксама веласіпедным і пешаходным. Гэта дазволіць прыцягнуць на беларускі бок каналу яшчэ больш людзей.

 

Фота: belarus.by

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: мяжа, турызм



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика