Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы

 
Гродно джаз Grodno jazz 2016

Чарговы фестываль Grodno Jazz адбудзецца на адкрытай пляцоўцы Новага замку 25-26 чэрвеня. Сёлета спецыяльнымі гасцямі музычнага свята будуць Ganelin Trio Piority з Ізраіля ды польскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Юзаф Скшэк.

 
 

Піяніст Вячаслаў Ганелін – выпускнік Віленскай кансерваторыі, якія ў 1987 годзе эміграваў у Ізраіль. У межах трыа з ім супрацоўнічаюць літоўскі саксафаніст Петрас Вішняўскас і ды нямецкі перкусіяніст Клаўс Кугель.

 

Юзаф Скшэк – вядомы прадстаўнік джаз-року і прагрэсіву, у розныя гады супрацоўнічаў са знакамітым блюз-рокавым гуртом Breakout ды самым Чэславам Немэнам, пісаў музыку для тэатру і кіно.

 

Іншыя ўдзельнікі фестывалю пакуль не названыя, але звычайна гэта лепшыя прадстаўнікі джазавай сцэны Беларусі.

 

Білеты на адзін дзень будуць каштаваць 150 тыс. рублёў, на два дні – 250 тыс.

 

Гродно джаз Grodno jazz 2016

Тэмы: афіша, Канцэрты



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика