Рейтинг@Mail.ru
 

Навіны

Беларуская чыгунка не будзе прызначаць новага цягніка з Гродна ў Беласток

 
цягнік Кузніца поезд Гродно Кузница

Беларускага цягніка да Беластока не будзе ў першую чаргу з-за тэхнічных цяжкасцей: у Беларусі і Польшчы розная шырыня чыгуначнай каляіны. Пра гэта TUT.BY падчас прамой лініі расказаў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.

 
 

З 13 снежня паміж Гродна і Беластокам перасталі курсіраваць электрычкі польскага перавозчыка Przewozy Regionalne. Фірма прыпыніла рух з-за абмежаванага дзяржаўнага фінансавання цягнікоў міжнародных напрамкаў на 2016 год. Аднак палякі спадзяюцца ў хуткім часе аднавіць спалучэнне, якое мае “важную сацыяльную ролю”.

 

Зараз дабрацца з Беларусі да Беластока на цягніку немагчыма. Але БЧ нават не разглядае пытанне аб прызначэнні ўласнага складу ў гэтым кірунку.

 

- У першую чаргу з-за тэхнічных пытанняў: у нас розная шырыня каляіны, у нас такога рухомага складу проста няма, - патлумачыў Сяргей Мацкевіч.

 

Паводле яго слоў, ажыятажу на польскіх кірунках няма. І БЧ, і РЖД праводзяць сістэматычны маніторынг запоўненасці цягнікоў. Пры неабходнасці ідзе папаўненне існуючых схем, запэўніў Сяргей Мацкевіч.

 

Іншы еўрапейскі напрамак - літоўскі - прадстаўнік чыгункі назваў вельмі насычаным. Цяпер беларускі і літоўскі бакі вядуць на ім электрыфікацыю, якую плануюць завяршыць да канца 2016 года. Пасля гэтага з’явіцца магчымасць павялічыць частату курсіравання цягнікоў у літоўскім напрамку з Мінска, распавёў Сяргей Мацкевіч.

 

Фота commons.wikimedia.org

Тэмы: падарожжы, мяжа, транспарт



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика