Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

 

Члены аўтарэтраклуба "Вінтаж" да Новага года плануюць стварыць першую ў Гродне мотарыкшу, якая ў будучыні зможа абслугоўваць гараджан і гасцей горада. Ствараюць мотатакси са знойдзенага у вёсцы Бераставіцкага раёна рэдкага экзэмпляра савецкага мотаролера "Муравей".


 

 
 

Яшчэ 40 гадоў таму гэтыя мотаролеры вазілі па горадзе хлебабулачныя вырабы ды марозіва па крамах. Пазней такі транспарт сталі выкарыстоўваць для патрэб ЖКГ. Але з часам "Мураўі" сышлі ў гісторыю. Сёння такіх мотаролераў ў горадзе не знайсці.

 

Мотарыкша - крыты трохколавы матацыкл або мотаролер, прызначаны для перавозкі людзей або грузу. Такі транспарт шырока распаўсюджаны ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

 

Кіраўнік аўтарэтраклуба Сяргей Мукасей распавядае:


"У нас у клубе ўжо даўно была ідэя стварыць падобны транспарт для гараджан, але не ведалі з чаго пачаць. Шукалі каля года і ўжо планавалі ствараць сваю мотарыкшу, але ў адзін дзень аказалася, што ў аднаго з членаў нашага клуба ў вёсцы ў бацькоў быў мотаролер".

 


"Грузападымальнасць і ўсе памеры адпавядалі. У будучыні на гэтым апараце выедзем у горад. Дазвол на перавозку людзей у нас ужо ёсць. Будзем катаць усіх жадаючых. Месцы ў мотарыкшы будуць як для дарослых, так і для дзяцей. Усталюем навес абабіты дрэвам. Наш транспарт зможа катаць двух-трох чалавек. Спадзяемся, апарат прыйдзецца па душы турыстам і маладзёнам", - дадаў Сяргей Мукасей.

 

Паказаць новы траспорт гараджанам клуб "Вінтаж" збіраецца на шэсці Дзядоў Марозаў напярэдадні Новага году.

 





 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика