Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

Касмічны інструмент. Гарадзенцы пазнаёміліся з хэндпанам

 
хэндпан зимин Портал чаепитие

Гарадзенскі музыка Аляксандр Зімін хоча пазнаёміць гарадзенцаў з цiкавым iнструментам. Хэндпан – перкусійны інструмент, які пакуль не вельмі распаўсюджаны ў Беларусi. Першае знаёмства з ім прайшло 1 кастрычніка ў антыкафэ “Партал”. 

 
 

- Хэндпан – інструмент-містыка, узвышанасць, нерэальнасць, адрыў ад усяго свету, – кажа Аляксандр. – Для Гродна гэта інструмент-дзівоцтва, а мне хацелася даць гараджанам нешта новенькае, цікавае.

 

Ён лічыць, што інструмент мае медытатыўныя і лекавыя свойствы. Яго ўрач пацвяджае, што за два месяцы гры на хэндпане ў Аляксандра палепшылася дробная маторыка.

 

Інструмент вынайшлі ў Швейцарыі ў 2000 годзе на аснове вывучэння разнастайных перкусійных інструментаў.  Ён складаецца з дзвюх выгнутых пласцін з магчымасцю настройкі пад пэўны музычны строй. У свеце ён асацыюецца з лятаючай талеркай і касмічным гукам.

 

хэндпан зимин Портал чаепитие

 

Вытворчасць інструмента не масавая, а практычна індывідуальная. Аляксандр мае інструмет маскоўскага вытворцы “Overtone”. Новыя інструменты, сярэдняй цэнавай катэгорыі, абыдуцца ў 2000 даляраў і вышэй.

 

- Кошт інструмента – адна з прычын яго экзатычнасці ў нас. У свеце прыкладна 70-80 вытворцаў і думаю, у бліжэйшы час не будзе перадумоў для адчувальнага зніжэння цаны, - кажа Аляксандр.

 

Кошт залежыць ад вытворцы, колькасці нот (ад 7 да 10), матэрыялу, ступені абароны ад карозіі і іншага. Хэндпан трэба настройваць ў сярэднім раз на пару гадоў. Для гэтага трэба ехаць да вытворцы.

 

У Беларусі вытворца хэндпанаў і школа хангу ёсць у Мінску. У сталіцы таксама праводзяцца музычна-турыстычныя мерапрыемствы. Напрыклад, сплавы на байдарцы пад музыку хэндпана. У Гродне ён сустракаецца вельмi рэдка, таму Аляксандр плануе зарабляць на інструменце.

 

хэндпан зимин Портал чаепитие

 

- Спосабы заробку з хэндпанам ва ўсім свеце розныя. Можна граць на вуліцах, у чайных, у ёга-клубах, на вечарынках, рабіць свае праекты. Я гляджу на Расію: у Маскве і Піцеры магчымасці вулічнай і клубнай музыкі непараўнальныя з Гродна. Музыка і выкладчык маскоўскай школы хэндпана Аляксей Шапавалаў (Kseno), у якога я набываў свой апарат, казаў, што граючы на вуліцы ў Піцеры можна за пару месяцаў адбіць кошт інструмента. У нас гэта нерэальна, як мне здаецца.

 

Навучыцца граць на хангу можна за два-тры месяцы. Аляксандр лічыць, што ў ігры на ім галоўнае не музычная адукацыя, а пачуццё музыкі.

 

хэндпан зимин Портал чаепитие

 

Хэндпан набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Адмыслова для інструмента ствараюцца музычныя творы. У пазамінулым годзе Дзідюля выкарыстоўваў ханг для нумару на адборачны тур “Еўрабачання”. Шмат музыкантаў працуе з хангам, дапаўняючы яго гучанне флейтай, арфай, бубнамі. Аляксандр таксама хоча знайсці сабе напарніцу з флейтай.

 

Знаёмства прайшло падчас пуэрных чаяпіццяў у цэнтры адпачынку і развіцця "Портал". Яны праходзяць па суботах пад розную музыку. Сачыце за абвесткамі на старонцы антыкафэ Укантакце.

 

хэндпан зимин Портал чаепитие

хэндпан зимин Портал чаепитие

хэндпан зимин Портал чаепитие

хэндпан зимин Портал чаепитие

хэндпан зимин Портал чаепитие

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика