Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

Гарадзенкi з каляровымі валасамі: хто яны і навошта гэта робяць?

 

Мы сустрэлі на вуліцах Гродна мноства дзяўчат з яркімі колерамі валасоў ды спыталіся, навошта яны фарбуюцца і ці адбілася гэта неяк на іх жыцці.

 
 


Ліза, студэнтка

 

- Дзяўчыны фарбуюцца ў стандартныя колеры, а я заўсёды любіла сіні і вырашыла менавiта яго і паспрабаваць. Мне падабаецца. У нас у Гродне навакольныя ставяцца жудасна, бывае пальцам паказваюць. У больш буйных гарадах нармальна, не звяртаюць увагу, там гэта звычайная справа.

 

Добра ставяцца дзеці, яны падыходзяць і кажуць: "Ты напэўна казачная фея!" Ва ўніверсітэце на першай лекцыі звярнулі ўвагу на колер валасоў, пагаварылі трохі на гэтую тэму і ўсё.

 



Валя, студэнтка, стараста групы

 

- Пафарбавала валасы спантанна, проста захацелася - парыў эмацыйны. А ў які колер? Нешта спадабаўся зялёны. Навакольныя ставяцца нармальна, ніякіх праблем не ўзнікае. Вельмі эмацыйна рэагуюць дзеці, часта пытаюцца ў сваіх бацькоў, навошта гэтая дзяўчына пафарбавалася ў такi колер. Яшчэ не так даўно я хадзіла з чырвонымі валасамі, а цяпер ужо мне хочацца ружовыя.

 

 

 

Віка, студэнтка

 

- Колеры ў мяне часта мяняюцца, напэўна, залежыць гэта ад пары года. Першы раз я пафарбавалася пару гадоў таму, тады я выбрала сіні. Навакольныя ставяцца нармальна, бо ў мяне прафесія творчая - дызайнер. Бывае, вядома, у дварах мужыкі пажартуюць, а так усё добра.

 



Крысціна, настаўніца

 

- Я ўжо больш за пяць гадоў хаджу з рознымі колерамі валасоў. Фарбуюся, бо мне гэтага хочацца. У мяне ўсё нармальна, у асноўным толькі станоўчыя водгукі. Адзіная праблема ўзнікае з працай, бо я працую настаўнікам. Пастаянна рэкамендуюць перафарбавацца ў "нармальны" колер.




Насця, студэнтка

 

- Я з самага дзяцінства марыла фарбавацца ў яркія колеры. Мне падабаецца быць яркай і вылучацца з шэрай масы. У мяне ўжо, напэўна, былі ўсе магчымыя колеры. Фарбуюся я раз у месяц. Яркія валасы заўсёды дапамагаюць падымаць настрой сабе і людзям. Ёсць розныя моманты, адносяцца ўсе па-рознаму, напрыклад, адны пенсіянеркі кажуць "навошта", а другія ўхваляюць і разумеюць, што гэта модна. А дзеці заўсёды радуюцца і называюць мяне Мальвiнай і русалкай.




Аліна, студэнтка

 

- Распавядаць асабліва няма чаго, у асноўным людзям падабаецца. Тыя, каму не падабалася - змірыліся. Гэта мой не першы колер і не апошні. Раблю гэта, таму што мне так хочацца. Хутка перафарбуюся ў сіні.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика