Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

Дыякан з Гродна Анджэй Ганчар распачаў гадавую місію ў Камеруне

 
дыякан Анджэй Ганчар Камерун

2 верасня распачаў сваю новую жыццёвую прыгоду дыякан Анджэй Ганчар, выхаванец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён пайшоў на адважны крок -паехаў на гадавую місію ў Афрыку. Дыякан Анджэй прагне выконваць там валанцёрскую паслугу сярод дзяцей і моладзі ў Доме дзіцяці, піша grodnensis.by.

 
 

Пасля 10-гадзіннага пералёту дыякан дасягнуў мэты свайго падарожжа. У аэрапорце яго прывітаў польскі дамініканін а. Дарыюш Гадава, які ўжо на працягу шматлікіх гадоў займаецца паляпшэннем узроўню жыцця камерунскіх дзяцей: працуе над іх духоўнай фармацыяй, робіць магчымым атрыманне адукацыі, выпраўляе сацыяльныя ўмовы.

 

дыякан Анджэй Ганчар Камерун

 

У аэрапорце Анджэя чакала таксама моладзь з камерунскага Дому дзіцяці. "Гэта была цудоўная сустрэча, шмат эмоцый і пазітыўных уражанняў", - адзначае сам дыякан.

 

Анджэй Ганчар адкрыў cвой шлях да місіянерскага служэння яшчэ ў семінарыі, калі выязджаў на місію ў Казахстан.

 

дыякан Анджэй Ганчар Камерун

 

Сёння, калі падыходзіць да канца тыдзень побыту ў Камеруне сярод чорнаскурых дзяцей і моладзі, будучы святар дзякуе Богу і людзям, якія дапамаглі яму ў рэалізацыі яго планаў:

 

- У першую чаргу хачу падзякаваць Богу за тое, што Ён даў мне магчымасць прысутнічаць тут. Вельмі ўдзячны таксама біскупу Аляксандру Кашкевічу за тое, што ён даў сваю згоду на мой выезд у Камерун. У сваіх малітвах я памятаю пра ўсіх людзей, якія ахвяравалі на місію свае фінансавыя сродкі. І ў сваю чаргу буду вельмі ўдзячны за кожную "Вітай, Марыя" у маёй інтэнцыі.


Ад "Казахстанскага дзённіка" да "Bonjour du Cameroun 2". Дыякан з Гродна едзе на місію ў Афрыку

 

Наперадзе ў поўнага энергіі дыякана яшчэ шмат дзён на чужыне. Напэўна, ён не раз будзе моцна ўражаны асяроддзем, у якім знаходзіцца, надвор'ем, спаткаецца з іншай культурай, звычаямі і традыцыямі.

 

дыякан Анджэй Ганчар Камерун

дыякан Анджэй Ганчар Камерун

Тэмы: асобы, падарожжы, дабрачыннасць, рэлігія



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика