Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню “Мракоборцы”

 
Мракоборцы Портал настольные игры

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, дзе прэзентавалі настольную гульню “Мракоборцы”, пабудаваную на беларускім фалклоры ды аднайменнай кнізе. Прэзентаваў гульню яе стваральнік Ілля Бутаў, а тэсціравалі распрацоўку наведвальнікі цэнтра адпачынку і развіцця “Портал”.

 
 

“Мракоборцы” ці “Цемраборцы” – стратэгічная картачная дуэльная гульня. Персанажы – цёмныя магі, людзі і дзеці лесу. Гульня разлічана на дзвюх чалавек, але можна гуляць у яе і ўтрох. “Мракоборцы” пабудаваны на агульнаславянскім фалклоры і спадабаецца тым, што любіць беларускія народныя казкі, легенды і гісторыю. Гуляць у яе могуць і навічкі, купіць можна ў інтэрнэт-крамах і мінскіх кнігарнях.

 

Мракоборцы Портал настольные игры

 

Гульню пачалі ствараць яшчэ ў 2006 годзе, а выпусцілі летась - у 2015. Ілля Бутаў выдаў яшчэ ўводную кнігу “Мракоборец”, заснаваную на ідэі гульні. У наступным годзе могуць выйсці чатыры кнігі Яўгеніі Ліс, дзеянні якіх адбываюцца ў гэтым жа Сусвеце, але паказваюць альтэрнатыўны погляд на яго. У “Мракоборце” галоўны герой – манах-вандроўнік, а ў новых кнігах – паляўнічая на нежыць.

 

Ілля кажа, што гульня падобна на “Magic the gathering” і “Берсерк”.

 

- Поспех гульні – гэта пытанне механікі, балансу і камбінацыі, - кажа Павел Верабей з антыкафэ “Портал”.

 

Мракоборцы Портал настольные игры

 

Ёсць параметры, па якіх можна ацэньваць настольную гульню. Першы – збалансаванасць – наколькі роўныя ва ўсіх гульцоў шансы на перамогу. Другі – наколькі цікава кожны раз гуляць у гульню. Трэці – уваход у гульню – наколькі проста навічку першы раз гуляць у яе. Іван і Мікола, якія тэсціравалі гульню, згадзіліся, што яна дастаткова збалансавана па ўсіх параметрах.

 

Мракоборцы Портал настольные игры

 

З выпускам гульняў у Беларусі могуць узнікнуць праблемы. Першая – у нашай краіне няма спецыялізаваных выдавецтваў, арыентаваных менавіта на выпуск гульняў. Таму гульню друкавалі ў расійскім выдаведстве “Сквірл”. Грошы Ілля сабраў на беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by і дадаў сваіх, каб павялічыць наклад і зрабіць кошт максімальна танным. Другая праблема – адсутнасць інфраструктуры. Мала месцаў, акрамя інтэрнэт-крамаў, дзе гульні можна распаўсюджваць.

 

Мракоборцы Портал настольные игры

Стваральнік гульні Ілля Бутаў


У планах - развіццё гульні: выпуск пашыранага выдання з гульнявым полем і большай колькасцю карт, з якіх можна самастойна фармаваць калоду, ды стварэнне серыі кніг. Іван і Павел з “Парталу” згадзіліся, што развіваць гульню, ствараючы новыя сусветы, расы і выдаючы кнігі – перспектыўная справа. Часта гульню набываць толькі з-за таго, што яна мае адносіны да пашыраннага Сусвету, які падабаецца.

 

Мракоборцы Портал настольные игры

Мракоборцы Портал настольные игры

Мракоборцы Портал настольные игры

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: хоббі, асобы, адпачынак



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика