Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

"Курыў дзве пачкi ў дзень і піў як скаціна". Як гарадзенец стаў веганам і радыкальна змяніў жыццё

 
веган Гродно

Яшчэ тры гады таму Стас быў хлопцам, які любіў добра адпачыць і выпіць алкаголю. Але ў адзін момант яго жыццё кардынальна змянілася. Ён забыўся што такое мяса, цыгарэты і алкаголь. Цяпер ён узорны сем'янін, займаецца спортам і прасоўвае ідэю веганства. 

 
 

Жартаваў з веганаў, а потым стаў адным з іх

 

У 2011 годзе Стан быў ўсяедным, як і большасць насельніцтва нашай планеты. Вегетарыянства не прымаў і жартаваў, размяшчаючы фатаграфіі шашлыка ў вегетарыянскія групы ў сацыяльных сетках. Але ў 2013 годзе выпадкова стаў назіраць за чалавекам, які вылечыў сябе з дапамогай вегетарыянства і ёгі.


- Той чалавек 12 гадоў займаўся прафесійна танцамі. Прыйшоў час, калі лекары паставілі яму дыягназ - міжпазваночная грыжа. Яны сказалі: "Ніякіх танцаў, інакш сядзеш у інвалідную каляску". Не паслухаўшы лекараў, ён з'ехаў у Гiшпанію і праз год танцаваў у прафесійнай групе па восем гадзін запар, - распавядае Стас.

 

Гэта гісторыя натхніла хлопца пачаць працу над сабой. Ён стаў штодня чытаць і пераглядаць мноства інфармацыі пра медыцыну і шкодны ўплыў мяса. У жніўні 2013 года Стас і яго сям'я перайшла на вегетарыянства. На працягу года іх здароўе паляпшалася, паказчыкі ў спорце сталі нашмат лепшымі. Сам галава сямейства стаў займацца яшчэ і ёгай. Штодня бегаў шэсць кіламетраў, ездзіў на ровары па 40 кіламетраў у дзень, а таксама займаўся ў спартзале шэсць дзён у тыдзень.


 

Калі раней ён скурваў дзве пачкі цыгарэт у дзень і, як сам кажа, "піў як скаціна", то цяпер не памятае, што такое алкаголь і цыгарэты.

 


Скінуў 20 кг і палепшыў зрок


- У ліпені 2015 года я вырашыў паспрабаваць нешта новае. Можна сказаць, перайсці на новы ўзровень. Я стаў веганам. У сярэдзіне жніўня важыў 88 кілаграм, праз паўтара месяца мая вага складала ўжо 72 кілаграмы. Цяпер займаюся ёгай тры разы на тыдзень, перайшоў на больш духоўны ўзровень, мая вага - 68 кілаграм. Адчуваю сябе ўпэўнена як ніколі.


 

Галоўная сенсацыя для Стаса - тое, што ён пахудзеў на 20 кг за такі кароткі час. Ды і зрок у яго палепшыўся: калі зусім нядаўна ў яго было -2.75 (блізарукасць), то на сённяшні дзень -1.


Веганскую ежу можна знайсці нават у сталоўках


- Мой дзённы рацыён у асноўным гэта гародніна і садавіна. З раніцы стараюся не есцi, а калі ем, то апельсіны ці мандарыны, плюс пару бананаў.


Стас адшукаў у горадзе некалькі сталовых, дзе вараць супы не на булёнах, таму стараецца абедаць там, плюс бярэ салат і гарнір. Увечары жонка можа папесціць сачавічнымi або нутовымi катлетамi, фалафелем або веганской піцай. Іншы раз Стас гатуе веганскiя сушы. "У веганаў кухня вельмі разнастайная і рэцэптаў мноства, варта толькі захацець", - кажа Стас.


 

Вось такі халадзільнік у сапраўднага вегана

 

Стас распавядае, што яму не хапае ў горадзе асартыменту садавіны і гародніны. Асабліва ў зімовы перыяд.


- Можна параўноўваць супермаркеты Беластока і нашы. У Польшчы вялікая разнастайнасць зеляніны. І галоўнае - ўсё па даступнай цане. У нас у горадзе веганам практычна няма дзе паесці і закупіцца. Але да нас патроху гэтая культура прыходзіць. У Мінску ўжо ёсць некалькі падобных устаноў, але там цэны неапраўдана высокія. Але ўсё ж я заказваю са сталіцы тофу, нут, маш, хумус.

 

Дзе ў Гродне знайсці стравы для веганаў?

 

Сталовая ў галоўным корпусе медыцынскага ўніверсітэта (лепшы варыянт па суадносінах кошту і якасці)

 

Сталовая "Цветлiта" - там заўсёды ёсць супы не на булёнах

 

Сталовая Інстытута рахвіцця адукацыі (вул. Гагарына, 6)


Грошай на прадукты стала сыходзіць менш

 

Стас працуе ў сферы аптовага продажу фурнітуры для вокнаў, а вечарамі падпрацоўвае дыджэем у начным клубе.



- Усё даражэе і зімой на прадукты ідзе больш грошай. Калі б мы елі мяса і сыры, то дакладна б не хапала. А так два пакеты гародніны і садавіны для нашай сям'і каштуюць каля 200-250 тысяч рублёў.


Гэтых прадуктаў хапае на 3-4 дні

 

Услед за сям'ёй веганам стала і хатняя жывёла

 

Стас цяпер вядзе свой блог і гатовы дапамагчы ўсім жадаючым стаць на шлях веганства.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: спорт, здароўе, асобы, экалогія, меркаванні



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика