Рейтинг@Mail.ru
 

Стыль жыцця

“На Каляды святкуюць Божае нараджэнне, а не распродажы”. У Каложскай царкве размаўлялі пра экалогію

 
Экалогія ў Каложы, Аляксандр Балоннікаў, протаіерэй, зправа

Адразу тры мерапрыемтвы з экалігічнай тэматыкай прайшлі ў прыхадскім доме Каложскай царквы 6 снежня. Вернікі абмеркавалі з  экспертамі пытанні экалагічнай падрыхтоўкі да Калядаў, дапамаглі дзецям расфарбаваць эка-торбы і усе разам адкрылі жывы куток. Мерапрыемствы праходзілі ў межах беларуска-нямецкага супрацоўніцтва пры падтрымцы Евангелістскай царквы Германіі ў межах акцыі “Надзея для Усходняй Еўропы”.

 
 

Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, каментуючы сустрэчы, кажа, што для царквы абмеркаванне экалагічнай тэматыкі цалкам натуральнае: “Царква гэта Божая ўстанова, і павінна служыць захаванню ўсяго, што створана Богам”. На яго думку, асабліва важна нагадваць хрысціянам пра экалагічнасць і свядомасць спажывання менавіта напярэдадні Калядных святаў, калі так агрэсіўна прапагандуюць і навязваюць пакупкі.

 

“Купляйце, купляйце, купляйце… У выніку, нават не ведаючы навошта, чалавек ідзе і купляе. Нядаўна адбылася так званая “чорная пятніца”, калі ўсе крамы ладзілі распродажы, і ўвесь перадсвяточны час нам будуць настойліва паўтараць, што Каляды гэта не свята Божага нараджэння, а такія вось ночы распродажаў, што трэба бегчы ў краму і бясконца нешта набываць, што дарыць сваім блізкім трэба не любоў і ласку, а нешта закручанае ў прыгожую паперку”.

 

Адна з вядоцаў гутаркі, Ларыса Якавюк з арганізацыі “Живое партнерство”, расказвала, што пластыкавыя святочныя сувеніры, набыванне каторых вымагае шмат часу, сілаў і грошай, потым у пераважнай большасці трапляюць на сметнікі. Жаданне “выканаць святочны абавязак”, такім чынам, часта мае шкодныя наступствы для прыроды.

 

Яшчэ адну распаўсюджаную праблему паднялі пад час размовы з прыхажанамі спецыялісты з “Живого парстнерства” – гэта ўжыванне паліэтыленавых пакетаў. Ларыса адзначыла, што хоць яны і з’явіліся адносна нядаўна, то ўжо стала ўвайшлі ў паўсядзеннае жыццё. Да того ж, у некаторых крамах іх раздаюць бясплатна, што яшчэ больш пашырае выкарыстанне.

 

Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымаць зрабіць рэальны крок да мінімалізацыі ўжывання пластыкавых пакетаў. Ім прапанавалі майстар-клас па расфарбоўцы палатняных эка-торбаў. “Дзеці размалююць торбы з дапамогай штампаў і акрылавых фарбаў і яшчэ доўга змогуць імі карыстацца, не купляючы ў краме пластыкавых пакетаў. Такім чынам яны таксама зробяць унёсак у захаванне прыроды”.

 

Студэнт Аляксандр Перагудаў, адзін з удзельнікаў сустрэчы, кажа, што зараз вельмі складана адмовіцца ад татальнага спажывання, таму адзначае каштоўнасць гэтай сустрэчы асабіста для сябе. Яго меркаваннем, размовы пра пытанні экалогіі з пункту гледжання царквы могуць не толькі рабіць экалагічную тэматыку цікавай і прывабнай для большай колькасці людзей, але на практыцы далучыць іх да экалагічных паводзін.

 

Для маленькіх прыхажан у гэты дзень адкрыўся жывы куток. Руслан Шайкін, біёлаг і эксперт праекта, прадстаўнік арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчына” кажа, што жывы куток можа стаць добрай стартавай пляцоўкай для дзіцячых навуковых прац, удзелу ў канферэнцыях. Гэтак, яго дачка ў мінулым годзе перамагла у конкурсе дзіцячых навуковых прац, напісаўшы работу па выніках назірання за рыбкамі ў хатнім акварыуме.

 

Паводле Руслана, без экалагічнага выхавання і свядомага стаўлення да прыроды мы не маем шансаў вырашыць сучасныя экалагічныя праблемы: “Дзеці вырастуць, і будуць паводзіць сябе інакш, больш свядома. У гэтым адзін са шляхоў ратавання прыроды”. А прышчапіць дзецям экалагічны лад мыслення і экалагічныю культуру можна ў тым ліку праз непасрэдны кантакт з жывой прыродай, напрыклад, з хатнімі жывёламі. Асабліва гэта важна для маленькіх дзетак, якім тактыльны кантакт часам больш зразумелы за словы.

 

Экалогія ў Каложы,

 

Ларыса Якавюк кажа, што праз дагляд хатніх гадаванцаў у дзяцей фарміруецца не толькі любоў да жывёлаў, але таксама і біблейскае стаўленне да навакольнага асяроддзя. Жывы куток яна лічыць добрым прыкладам месца, дзе можна адначасова атрымаць веды пра прыроду і навучыцца праяўляць і адчуваць любоў.

 

Яе думку падтрымлівае і Сяргей Юшкевіч з грамадскай арганізацыі “Центр экологических решений”. Па яго словах, вельмі часта менавіта хрысціянскі светапогляд становіцца прычынай для цікавасці да экалагічнага ладу жыцця. Таму ён адзначае, што ў царкве пры арганізацыі такіх імпрэз звяртаюць увагу не толькі на “свецкі” бок справы, як замена энергетычнага абсталявання ці раздзельны збор смецця, але і на выхаваўчы бок пытання. “Хрысціянскае пісанне кажа нам, што мы, як гаспадары, мусім клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. І нам важна праз сябе, праз змены ў сваіх думках і ўчынках, імкнуцца да захавання Божага тварэння”.

 

Мікалай Фядытнік, адзін з удзельнікаў імпрэзы, адзначае, што дзеці з нядзельнай школы вельмі зацікавіліся жывым кутком. Зараз акрамя знаёмства з законам Божым яны будуць мець радасць сустрэч з жывёлкамі

 

Паводле айца Аляксандра, мэта экалагічна-скіраваных перадсвяточных імпрэз, арганізаваных царквой, гэта найперш разбурэнне стэрэатыпаў, навязаных грамадствам спажывання і спроба разам задумацца аб тым, што насамрэч неабходна чалавеку.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: грамадства, экалогія, рэлігія, меркаванні



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика