Рейтинг@Mail.ru
 

Гісторыя

У гарадзенцаў ёсць яшчэ некалькі дзён каб пабачыць выставу прысвечаную Міхаілу Андрыёлі

 
Міхал Андрыёлі мастак Михаил Андриоли

У Гродне завяршаецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечанная 150-годдзю з дня нараджэння мастака, графіка Міхаіла Андрыёлі. Уласную калекцыю з больш чым 100 экспанатаў выставіў у Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага краявед Аляксандр Сявенка.

 
 

На выставе прадстаўлены арыгінальныя гравюры, літаграфіі, кнігі і часопісы з ілюстрацыямі Міхаіла Андрыёлі ад 1870-х гадоў да пачатку XX стагоддзя, а таксама пазнейшых гадоў.

 

Міхал Андрыёлі ў свой час быў прызнаны адным з лепшых ілюстратараў твораў Элізы Ажэшкі, Адама Міцкевіча, а таксама шэрагу замежных пісьменнікаў, такіх як Фенімор Купер.

 

Мастак Міхаіл Андрыёлі доўгі час працаваў у Вільні, таксама ён бываў і ў Гродне, куды прыязджаў на сустрэчу з Элізай Ажэшкай. Пасля наведвання Гродна ў калекцыі мастака з'явілася замалёўка Каложы над Нёманам і розныя замалёўкі гарадзенцаў. Таксама мастак працаваў у Расіі, Польшчы, Францыі і Італіі.

 

Міхаіл Андрыёлі - нашчадак салдата напалеонаўскай арміі Франчэска Андрыёлі, які трапіў у палон у Расіі і застаўся потым на беларускiх землях. Ён стаў мастаком і працаваў у Вільні і свой талент пасля перадаў сыну Міхаілу. Але не толькі талент мастака, але і свой баявы характар. Міхаіл Андрыёлі быў удзельнікам паўстання 1863-64 гадоў, за што пасля быў быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. Але Міхаіл збег і пачаў кар'еру мастака, графіціста.

 

Застаюцца лічаныя дні да закрыцця выставы прысвечанай Андрыёлі. У канцы верасня ў Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага пакажуць новую выставу - вялікую калекцыю грампласцінак. Усе выставы ў бібліятэцы - бясплатныя.

 













 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: гісторыя, выстава



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика