Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

Рубрыка << Гісторыя >>

освобождение Гродно 16 июля 1944

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

Піша belsat.eu | 07 10 2016

Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў бітве за горад у ліпені 1944 г.

відэа

горкага 17 верасня гарачы хлеб канструктывізм

Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

Піша ТС | 06 10 2016

10 год таму, ранкам 6 кастрычніка 2006 г., па загаду гродзенскіх уладаў быў знасены адзін з найцікавейшых міжваенных дамоў нашага горада. Утульна размешчаны на куце вуліц 17 верасня ды Горкага ён сустракаў гродзенцаў смачным пахам гарачага свежага хлеба, фарміраваў пачатак квартала так званай Залатой Горкі – месца, дзе заканчваўся горад у першай палове ХХ ст. 

відэафота

potatoes бульба картошка

Якія ж мы бульбашы? Праўдзівая гісторыя бульбы на беларускіх землях (без Пятра І)

Піша Андрэй Мяцельскі | 28 09 2016

Што агульнага паміж беларусам з-пад Скідзеля і паўднёваамерыканскім індзейцам з-над возера Ціцікака? Правільна. Яны абодва вельмі любяць бульбу. Амерыканскай бульбе не менш за 14 000 гадоў, ды і вырошчваюць яе індзейцы напрацягу некалькіх тысяч сезонаў. Беларускае бульбаводства значна карацейшае. Сталым госцем на сталах нашых сялян наш “другі хлеб” стаў не больш чым паўтара стагоддзя таму.

Тадоркаўцы мяжа беларусь польшча

Занадта блізка да мяжы: галасы знікнулых вёсак, дзе сёння блукаюць толькі нелегалы

Піша Андрэй Мяцельскі | 21 09 2016

Таксама як “уз’ядналі” Беларусь восенню 1939 года, таксама і раз’ядналі яе летам 1944-га. Успомнім пра тыя падгродзенскія вёскі, якія назаўсёды зніклі таму, што аказаліся занадта блізка ад мяжы СССР і сацыялістычнай Польшчы.

17 верасня 1939 17 сентября

"Уз'яднанне" 1939 года: пра што маўчыць афіцыйная гісторыя

Піша Вадзім Мажэйка journalby.com | 17 09 2016

77 гадоў таму, раніцай 17 верасня 1939 года, войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. СССР уступіў у Другую сусветную вайну, пазначыўшы контур сучаснай Беларусі. Але на дзяржаўным узроўні пра гэтую дату стараюцца не ўспамінаць, як і пра лёсы заходніх беларусаў у наступныя гады. Уз'яднанне Беларусі? На самай справе кулуарны падзел Еўропы, піша journalby.com.

Міхал Андрыёлі мастак Михаил Андриоли

У гарадзенцаў ёсць яшчэ некалькі дзён каб пабачыць выставу прысвечаную Міхаілу Андрыёлі

Піша Руслан Кулевіч | 15 09 2016

У Гродне завяршаецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечанная 150-годдзю з дня нараджэння мастака, графіка Міхаіла Андрыёлі. Уласную калекцыю з больш чым 100 экспанатаў выставіў у Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага краявед Аляксандр Сявенка.

У бітвах за Імперыю. Як гродзенцы змагаліся і гінулі за “русский мир”

Піша Сямён Гейгер | 08 09 2016

Няма ніводнай навуковай працы, дзе падрабязна даследавалася б пытанне – колькі жыхароў Беларусі служыла за апошнія 250 гадоў у расійскай арміі. Аднак няма сумніву – беларусы, разам з украінцамі і ўласна расійцамі, складалі ядро вайсковай машыны імперыі, якая расцягнулася ад Польшчы аж да Ціхага акіяна.

Брежневки Гродно панельные дома 1960-е

Камунізм прайшоў, брэжнеўкі засталіся. Першай гродзенскай панэльцы спаўняецца паўстагоддзя

Піша Андрэй Мяцельскі | 30 08 2016

Юбілей гэты наўрад ці нехта будзе святкаваць на афіцыйным узроўні, а між іншым яго маглі б адзначыць дзясяткі тысяч гродзенскіх сем’яў. На карце цяперашняга Гродна не менш за дзве сотні так званых “брэжнеўскіх” панэльных пяціпавярховікаў, самы прыблізны лік кватэр у якіх ідзе на дваццаць або трыццаць тысяч. А калі палічыць так званыя “кітайскія сцены”, або пяццоткватэрныя дамы (накшталт таго, што на вуліцы Урублеўскага) або дамы-крэндзелі на Дамброўскага, то апошняя лічба ўзрасце ці не ў два разы.

фота

нёман на байдарках

Ад Луцка да Гродна па вадзе: як падарожнічалі студэнты ў 1938 годзе

Піша Сямён Гейгер | 20 08 2016

Сёння модна гаварыць пра адраджэнне водных шляхоў, якія звазвалі некалі Беларусь, Літву і Польшчу. Плануецца стварэнне бязвізавай зоны на Аўгустоўскім канале, а цеплаход “Вольга Соламава” нават пракаціў гродзенскіх чыноўнікаў да Друскенік. Між тым былі часы, калі на байдарцы або лодцы можна было даплыць не толькі да Аўгустова, але і да Варшавы і амаль да Львова.

расписание автовокзал Гродно

Відэафакт: Механічнае табло на гарадзенскім аўтавакзале працуе ўжо 30 гадоў

Піша svaboda.org | 18 08 2016

Адзінае ў Гарадзенскай вобласці аўтаматычнае табло з раскладам аўтобусных рэйсаў працуе з 1986 году, піша svaboda.org. На тым жа аўтавакзале ёсць электронны тэрмінал, але старое табло прыбіраць тут не хочуць. Са словаў кіраўніцтва аўтавакзала, "яно зручнае для пасажыраў, не пасвячоных у электронную тэхніку".

відэа

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика