Рейтинг@Mail.ru
 

Культура

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

 
Музей Януша Парулиса

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

 
 

Сёння – хаос, заўтра – кавярня і арт-прастора?

 

Сёння прыватны музей Парулiса – і домiк, i двор – у стане татальнага хаосу. Самастойна разгрэбці каля 40 тысяч экспанатаў гаспадар не ў стане. Але пан Януш не губляе пазiтыву.

 

Спачатку ён хацеў, каб яго музей набыў афіцыйны статус. Да таго, вельмі дарэчы было б прыватызаваць дом – тады Парулiсу не прыйшлося плаціць за арэнду. Штомесяц гэта выдатак у 230 рублеў, а пенсiя гаспадара – каля 270 рублеў. На жыццё застаецца няшмат.

 

Януш Паруліс Гродна

 

Акрамя гэтага, Януш хоча зрабiць на сваей тэрыторыi кавярню. Але i тут ёсць перашкода: у двары, з іншага боку, – iмправiзаваная стаянка машын. А там акурат добра глядзелася б летняя веранда. Таксама ёсць iдэя зрабiць арт-прастору для маладых мастакоў, музыкаў i iншых творчых людзей. Як рознабакова таленавiты чалавек, Януш плануе ладзiць майстар-класы, запрашаць майстроў.

 

Музей Януша Паруліса запрашае гарадзенцаў на суботнік

 

А яшчэ ў гэтым атмасферным месцы можна фатаграфаваць вяселлi. Адным словам – яно абяцае стаць не проста музеем, але i крэатыўнай прасторай для духоўнага i эстэтычнага развiцця.

 

Музей застанецца прыватным?

 

Ад Cавету дэпутатаў Паруліс атрымаў спіс патрабаванняў, згодна з якімі музей можна было б прызнаць афiцыйным. Нi пад адзiн крытэрый музей не падыходзiў. Былі і наогул малазразумелыя пункты. У спробах патлумачыць іх, Януша перанакіроўвалі то ў аддзел культуры гарвыканкама, то ў галоўнае iдэалагiчнае ўпраўленне.

 

...

 

Разабрацца дапамог Сцяпан Стурэйка, выкладчык ЕГУ, гiсторык i культурны антраполаг. Ён наогул параiў адмовiцца ад iдэi атрымаць афіцыйны статус, бо гэта і так нiчога б не змянiла.

 

“Трэба выстрайваць зусiм iншую канфiгурацыю адносiн. Што такое сучасны музей i наколькi Янушу патрэбна, каб яго калекцыя афiцыйна была прызнана музеем? Гэта пытанне пра мiссiю i канцэпцыю.

 

Калі Януш i яго каманда на нешта прэтэндуюць, павiнна быць вельмi важкая заяўка. Трэба змянiць падыход. Калi б мяне спыталi, у якiм кiрунку далей iсцi, то, думаю, трэба рабiць па мадэлi гарадзенскага музея Быкава, якi ўтрымлiвае грамадская арганiзацыя Саюз ветэранаў. Я не ведаю, цi мае ён нейкi статус, але Саюз ветэранаў заўседы падтрымлiваў гэты музей. Паколькi арганiзацыя сур'езная, грошы на фiнансаванне музея заўседы былi.


выстава шкла музей Януша Паруліса Януш Парулис музей Гродно стекло березовка

 

Такiм чынам трэба зрабiць i Янушу: знайсцi арганiзацыю, якая будзе ажыццяўляць нейкую дзейнасць з яго калекцыяй. Род дзейнасцi залежыць ад мiсii музея. Толькi такiм шляхам усе атрымаецца. Без статуса музея ўсе будзе ў захаванасцi”

 

Сваю ідэю вырашэння праблемы прапанаваў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён запрасiў Парулiса да сябе i прапанаваў частку экспанатаў перадаць у Цэнтр рамёстваў на вул. Рэйманта. Януш пагадзіўся – неўзабаве таму можна будзе пабачыць частку ягоных скарбаў.

 

Першыя крокi да прыватызацыi

 

Што тычыцца прыватызацыі, дык юрысты Квасоўка Вадзiм Iванавiч i Квасоўка Людмiла    Уладзiмiраўна запэўнiлi Паруліса, што можна выкупiць палову дома (другая ўжо належыць Янушу) без аўкцыёна, бо ён арэндуе памяшканне больш за тры гады. Да таго ж, атрымаць адтэрмiноўку ў аплаце ад трох да пяці гадоў, а яна патрэбна, бо выплацiць трэба будзе адразу ўсю суму. У iншым выпадку прыйдзецца апiсваць асобныя часткi нерухомасці, а гэта вельмi працаёмка.

 

У Абласной установе фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў патлумачылі, што зараз трэба, каб уладальнiк (УЖРЭП) адправiў запыт у БТI для ацэнкi памяшкання i ўсталявання цаны. Канчатковае рашэнне аб продажы прымае гарвыканкам.

 

Мінулым разам, калi Януш звяртаўся ва УЖРЭП з пытаннем аб выкупе часткі дома, яму прапанавалi набыць яе за 120 тысяч долараў (1200 $ за м2).

 

Дырэктар Абласной установы фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў Аляксандр Панамароў параiў падаць заяву на конкурс праектаў транспамежнага супрацоўнiцтва Еўрапейскага Саюзу.

 

выстава шкла музей Януша Паруліса Януш Парулис музей Гродно стекло березовка

 

 

Наступнымi крокамi Януша Паруліса будуць:

- заснаванне фонда музея;

- напiсанне бiзнес-плану;

- упарадкаванне тэрыторыі;

- апiсанне экспанатаў;

- канчатковае высвятленне дэталей прыватызацыi.

 

Калі хтосьці хоча i можа дапамагчы фінансава зрушыць справу з месца – вось рахунак у беларускiх рублях:

 

ИП Парулис Януш Стефанович УНП 590873417 р/с 3013669810014 в ЦБУ №04/03 ЗАО «Банк «Решение» г.Гродно ул. Дзержинского, 30, МФО 153001288

 

Першае фота: Іван Цыркуновіч

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика