Рейтинг@Mail.ru
 

Культура

Гарадзенскія танцоры далі “Рады” ў Бельгіі

 

Музычны тэатр “Рада” 3 верасня выступіў на фестывалі "Fest in den Hof" (Вечарынка ў двары) ў бельгійскім курортным горадзе Остэндэ на беразе Паўночнага мора. Гарадзенскія танцоры ўпершыню выбраліся на такія далёкія гастролі і былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на імпрэзе. Дапамогу ў арганізацыі паездкі аказалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і валейбольны клуб “Камунальнік”.

 
 

Да ўвагі бельгійскіх гледачоў была падрыхтавана праграма працягласцю ў гадзіну. Яе складалі беларускія, казачыя, і цыганскія танцы і спевы. “Гледачы вельмі цёпла прымалі артыстаў, - распавёў Аляксандр Ігнаценка, адміністратар тэатра “Рада”. - Было відавочна, што такога тут раней не бачылі. Але танец, ён не патрабуе перакладу, яго паўсюль разумеюць”.

 

Здымкі з фэста сведчаць – бельгійцы скачуць разам з “Радай” у карагодзе, на уласным досведзе знаёмячыся са славянскай культурай.

 

Музычны тэатр Рада

Музычны тэатр Рада

 

Ансамблю з Гродна выпаў гонар адкрываць і закрываць фестываль. Паводле арганізатараў і гледачоў, калектыў стаў самай яркай падзеяй мерапрыемства. Раздзяліў тую думку і пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу Аляксандр Міхневіч – заехаўшы павітаць землякоў, ён застаўся, каб цалкам паглядзець іх выступ.

 

Музычны тэатр Рада

Музычны тэатр Рада

 

Раней замежныя гастролі “Рады” не сягалі далей суседніх краін – Літвы і Польшчы. Каб змагла адбыцца паездка ў Бельгію, “Раду” па просьбе Мечыслава Гоя падтрымаў валейбольны клуб “Камунальнік” – яны бясплатна выдзелілі артыстам свой аўтобус. Аплаціў выступ гарадзенцаў прымаючы бок. “Мы не толькі паказалі, як танчаць у Беларусі, але і прывезлі ў краіну валюту”, - адзначыў Аляксандр Ігнаценка. 

 

Музычны тэатр Рада

Музычны тэатр Рада

Музычны тэатр Рада

 

Фота Eric Stuckmann

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: культура, замежжа



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика