Рейтинг@Mail.ru
 

Культура

У Стаса Пачобута на канцэрце адабралі мікрафон: адміністратару не спадабалася песня “Твой бацька – фашыст”

 
Стас Пачобут Deviation ТВой бацька фашыст

У час выступу Стаса Пачобута ў гарадзенскім бары “Андэграўнд” 29 красавіка выключылі электрычнасць. Канцэрт усё ж адбыўся – без мікрафона і ў цемры, пад святло запальнічак і тэлефонаў наведвальнікаў. Адміністратарцы ў песні лідара Deviation не спадабалася слова “фашыст”.

 
 

Спачатку Стас Пачобут выканаў некалькі песен з новага альбому “Тунеядзец”, а потым перайшоў да старых кампазіцый. У час выканання песні “Твой бацька - фашыст” да выступоўцы падбегла адміністратарка і рэзкімі рухамі забрала мікрафон.

 

“Фашысты былі ў 41-м!”, - крычала адміністратарка. Пазней яе запэўнівалі, што песня іранічная, жартаўлівая, на што яна адказвала “Жартуйце ў сябе дома!”. Цікава, што перад гэтым у песнях былі радкі значна больш жорсткія і нават нецэнзурныя, але рэакцыю ў яе выклікала толькі слова “фашыст”.

 

 

Стас на гэта пажартаваў: “Упершыню цэнзура выглядала нецвяроза”. Пачобут адключыў гітару ад узмацняльнікаў і працягнуў спяваць без мікрафона. На якасць і моц гуку гэта не надта паўплывала. Пазней мікрафон вярнулі, але тады адміністратарка выключыла электрычнасць у бары. Пачобут спяваў пад святло запальнічак і тэлефонаў. А потым выйшаў на біс з песняй “Пяшчота”.

 

Выканаўца паставіўся да здарэння іранічна:

 

- Я думаў, самы дзіўны выпадак, калі мне адключылі электрычнасць, быў, калі я граў у знаёмай на кухні, і нам суседзі выключылі святло. Але тут было яшчэ дзіўней. Яна [адміністратарка] магла і мянтоў выклікаць, было б яшчэ весялей.

 

Стас Пачобут выканаў новыя і старыя песні ў акустыцы. Таксама ў той вечар без перашкод выступіў анарха-хіп-хоп-праект Counter-Culture і піцерскі гурт “Бригадир”.

 

Фота: Андрэй Мялешка

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: асобы, здарэнні, музыка



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика