Рейтинг@Mail.ru
 

Культура

Без жанчын яго біяграфію напісаць немагчыма: Дзяніс Марціновіч пра жанчын Караткевіча

 
Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Літаратурны крытык Дзяніс Марціновіч прэзентаваў у Гродне кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”. Некаторыя ўспрымаюць яе як “капанне ў бруднай бялізне”, а сам аўтар кажа, што гэта важная частка біяграфіі пісьменніка.

 
 

- Калі мы не напішам пра жонку якога-небудзь пісьменніка, трагедыі не адбудзецца. А вось біяграфію Караткевіча без жанчын мы не напішам. Караткевіч быў рамантыкам: ён натхняўся жанчынамі, шмат якія яго ўчынкі могуць быць патлумачаныя жанчынамі. Біяграфія пісьменніка без жанчын разваліцца, -  тлумачыць Дзяніс.

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч на вечарыне памяці Уладзіміра Караткевіча ў галерэі "Крыга" ў Гродне

 

Дзяніс Марціновіч напісаў пра 13 жанчын Караткевіча, якія “дакументальна засведчаныя”. Ён абапіраўся выключна на ўспаміны, архівы і лісты.

 

Дзяніс падзяліў жыццё Караткевіча на два перыяда: да і пасля шлюбу. Марціновіч лічыць, што да шлюбу пісьменнік быў вельмі нешчаслівым. Яго нявеста з Оршы загінула ў аўматабільнай аварыі. А першае каханне – дзяўчына з Кіева – пасля сваркі напісала ліст з прапановай аднавіць адносіны, а праз два месяцы выйшла замуж.

 

- Магчыма, таму яго наступныя раманы скончыліся нічым. Ён проста не мог кахаць, гэта трагедыя выпаліла яго душу, - лічыць аўтар кнігі.

 

А наступных раманаў было шмат. Спіс жанчын атрымаўся вельмі “інтэрнацыянальным”. Караткевіч меў раман з Раісай Ахматавай – класікам чачэнскай літаратуры. Яе нават называлі жонкай Караткевіча, вядома, грамадзянскай. На жаль, яе архіва пасля першай чачэнскай кампаніі не засталося. Быў таксама раман з расійскай паэткай Навэлай Матвеевай і з грузінскай пісьменніцай.

 

Яшчэ адна расіянка – Ніна Молева, яго выкладчыца на вышэйных літаратурных курсах у Маскве. У рамане “Леаніды не вернуцца да Зямлі” ён дакладна апісвае сваё каханне. Яе сям’я мела дома галерэю, дзе захоўваліся арыгіналы Рэмбранта і Рафаэля, што натхняла творцу. Дзяніс лічыць гэтую гісторыю самай сумнай у жыцці Караткевіча, а Ніну Молеву называе “фатальнай жанчынай”. Аўтар кажа, што яна “гулялася з ім: то сыходжу ад мужа, то не сыходжу”. Менавіта ў той час Караткевіч пачаў піць.

 

У Караткевіча было асаблівае стаўленне да жанчын. Ён пісаў у адным з лістой: “Калі дзяўчына дае адстаўку хлопцу, гэта ж цудоўна! Гэта ж такія вершы пасля гэтага нараджаюцца!” Тое, што не ўдавалася ў жыцці, Караткевіч пераносіў у літаратуру. Магчыма, таму героі ў творах пісьменніка больш цікавыя, чым гераіні.

 

- Як ёсць паняцце “дзяўчына Бонда”, так у Караткевіча ёсць “жанчына галоўнага героя”. Яны кволыя, пяшчотныя, ідэальныя асобы. Калі яны і сыходзяць, то толькі каб зрабіць герою лепш, - кажа Марціновіч. 

 

Большасць беларускіх пісьменнікаў былі шчаслівыя ў шлюбе. А Караткевіч ажаніўся толькі ў 39 год. Пісьменнік шукаў жанчыну, вартую яго. Са звычайнымі жанчынамі яму было нецікава, з творчымі – складана. Заўседы пачыналася супрацьстаянне: хто будзе пісаць, а хто будзе гаватаць вячэру. Жонка пісьменніка Валянціна Караткевіч ідэальна падыйшла на гэтую ролю, бо яна была вельмі разумнай, кандыдатам гістарычных навук, але не імкнулася да лідарства.

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Аляксей Пяткевіч, выкладчык ГрДУ (на фота вышэй), узгадвае, як расказваў пра сваю дачку Караткевічу. Як яна пісала сачыненні па Караткевічу ў школе, пры паступленні. Караткевіч уздыхнуў і сказаў: “А ў мяне няма дзяцей”. Між тым, былі звесткі, што ў Караткевіча ёсць пазашлюбнае дзіця, але доказаў гэтаму няма.

 

Цікава, што ўсе значныя творы Караткевіч напісаў у 50-60 гг – у той час, калі ён пакутаваў. А калі наступіла асабістае шчасце, твораў значных не з’явілася. Але з гэтым тэзісам згаджаюцца далёка не ўсе.

 

У іншай кнізе Марціновіч сцвярджае, што працяг кнігі “Каласы пад сярпом тваім” існаваў, а апавяданне “Сіняя-сіняя…” – гэта эпілог кнігі. Вядома, Караткевіч не хацеў забіваць сваіх любімых герояў, але публічна заяўляў, што будзе пісаць трэцюю і чацвёртую кнігі. Прафесар Аляксей Пяткевіч мае адназначнае меркаванне:

 

- Рукапіс выкралі. Гэта была б бомба! У першых дзвюх кнігах падрыхтоўка да паўстання, а гэта само паўстанне! Гэта вызваленчая вайна супраць Расіі! А каму гэта было цікава? І адпаведныя службы зрабілі сваю справу. Караткевіч вельмі перажываў з-за гэтага.

 

Сустрэча, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, прайшла у арт-галерэі “Крыга” 27 лістапада. Вечар скончыўся выступам Альжбеты і Зміцера Даўгаполік і Аляксандра Дзянісава, а Дзяніс Марціновіч паабяцаў, што ў яго кнігі з’явіцца працяг, а потым і поўная біяграфія Караткевіча.

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

Дзяніс Марціновіч Караткевіч Крыга

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: культура, фота, асобы, меркаванні, літаратура



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика