Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

Стаць аніматарам з дапамогай краўдфандынгу. Гарадзенец паступіў у лепшую еўрапейскую школу анімацыі, але аплаціць вучобу не можа

Піша Руслан Кулевіч | 22 09 2016

Эдвард Курчэўскі з ранняга дзяцінства марыў ствараць мультфільмы. Ён маляваў ў Гродне, маляваў і здымаў у Польшчы, а цяпер малюе ў Францыі. Эдвард зразумеў, што менавіта ў парыжскай школе анімацыі "Gobelins l'école de l'image" зможа цалкам раскрыцца і прынесці свету штосьці новае. Аднак спыніць яго на шляху могуць цяжкасці з аплатай навучання.

відэа

"Машын няма - і дыхаць лягчэй". Гарадзенцы падтрымалі сусветны Дзень без аўтамабіля

Піша Руслан Кулевіч | 22 09 2016

Многія гарадзенцы раніцай 22 верасня пакінулі свае аўто дома і пераселі на ровары, а хтосьцi вырашыў скарыстацца грамадскім транспартам. У ліку тых, хто падтрымаў сусветны Дзень без аўтамабіля, быў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

фота

Студия полезных компетенций Гарадзенскі майстэрні ведаў

Першыя заняткі Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбыліся ў Гродне

Піша edustudio.by | 21 09 2016

Псіхалогія, інфаграфіка, аратарскае мастацтва і майстэрства прэзентацый, экалагічнае спажыванне – гэта тэмы першых адкрытых заняткаў, які прайшлі 18 верасня ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў і сабралі людзей самых розных узростаў і інтарэсаў.

Графіці каля Новага замка

Вялікая выява Гродна ля падножжа Новага замка можа не перажыць і зіму

Піша Руслан Кулевіч | 21 09 2016

Малюнак Гродна даўжынёй амаль 40 і вышынёй 5 метраў з'явіўся ля падножжа Новага замка каля года таму. Група гарадзенскіх графіцістаў бясплатна стварыла арт-аб'ект, фарбу на каторы выдзеліў гарвыканкам. Але праз 12 месяцаў стала заўважна, што велізарная выява пачынае псавацца - ападае тынкоўка, а на малюнках з'яўляцца чорныя плямы. Вялікая верагоднасць таго, што арт-аб'ект можа не перажыць зіму.

фота

ВелаГродна на вуліцах,, акцыя з ліхтарыкамі

Велаактывiсты выйшлі ў цэнтр Гродна, каб нагадаць гараджанам, што трэба пазначаць свой транспарт у цёмны час сутак

Піша Руслан Кулевіч | 21 09 2016

Вечарам 20 верасня актывісты "ВелаГродна" правялі ў цэнтры Гродна прафілактычную размову з гараджанамі, якія рухаліся на роварах ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў і ліхтарыкаў. Тыя, што не мелі светлаадлюстравальных элементаў, атрымалі іх у падарунак. Акцыя ладзілася ў межах тыдня мабільнасці. 

фота

галерэя Крыга цэнтр гарадскога жыцця

Гарадзенская галерэя "Крыга" абнавілася і пашырыла свае магчымасці

Піша Руслан Кулевіч | 20 09 2016

Па горадзе ходзяць чуткі, што папулярная галерэя "Крыга" закрываецца. Насамрэч, пра гэта нават не ідзе гаворка. Проста ўладальніца вырашыла абнавіць памяшканне ды пашырыць магчымасці галерэі. Цяпер гэта не толькі мастацкая галерэя, але і прастора, дзе людзі змогуць збірацца і праводзіць прэзентацыі або проста мець зносіны. З 20 верасня там свае сустрэчы будзе праводзіць "Цэнтр гарадскога жыцця".

ресторан Вена подвалы 18 века Гродно

Фотафакт: як выглядаюць падвалы XVIII стагоддзя ў Гродне

Піша Руслан Кулевіч | 20 09 2016

У Гродне, па вуліцы Маставой, 37, завяршаецца рамонт будынка, якi калісьці ўваходзіў у комплекс кляштара кармелітаў. Цяпер там жывуць звычайныя гараджане, а яшчэ 200 гадоў таму жылі манахі, а пасля салдаты. З выгляду будынак мала адрозніваецца ад іншых старых пабудоў у Гродне, але калі спусціцца ў падвалы, то можна літаральна перанесціся ў XVIII стагоддзе.

фота

сталая жанчына пенсіянерка

У Гродне дачка праз суд дамаглася, каб родную маці выпісалі з кватэры

Піша Руслан Кулевіч | 20 09 2016

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 8 верасня вынес рашэнне па справе 78-гадовай пенсіянеркі Марыі Андрэеўнай і яе 47-гадовай дачкі Валянціны [усе імёны змененыя]. Суд пастанавіў, што сталая жанчына страціла права валодання і карыстання жыллёвай тэрыторыяй у Гродне. У бліжэйшым часе яе павінны будуць выпісаць з кватэры, дзе яна ніколі не жыла, але якую дапамагала будаваць.

У Гродне ёсць "польская" школа, але няма "беларускай". І пакуль не прадбачыцца

Піша svaboda.org | 20 09 2016

Дакладная лічба беларускага школьніцтва ў Гродне невядомая — прыкладна каля 50 чалавек. Прыкметаў яго пашырэння пакуль не назіраецца, піша svaboda.org.

Яндекс Карты Гродно панорамы съемка машина

Спецыялісты з Расіі прыехалі абнавіць панарамы Гродна на "Яндекс. Карты"

Піша Руслан Кулевіч | 19 09 2016

На працягу трох дзён спецыялісты расійскай фірмы "НЕК4" Аляксандр і Сяргей здымалі галоўныя вуліцы Гродна для праекта "Яндекс. Карты". Праз некалькі месяцаў гарадзенцы змогуць убачыць вынікі іх працы.

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика