Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Замест грошай за паездку - удар у твар. У Гродне працягваюць нападаць на таксістаў

 

Неспрыяльна скончылася паездка для аднаго з работнікаў таксі горада. Замест грошай за паездку таксіст, пасля таго, як адвёз пасажыра па ўказаным адрасе, атрымаў удар у твар. Сам пасажыр ўцёк, але яго злавілі дзякуючы відэакамеры ў салоне таксi.

 
 

Як распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, нападзенне на кіроўцу таксі адбылося яшчэ 10 верасня. Вечарам кіроўца ў горадзе падабраў пасажыра, які, пасля таго як яго даставілі на месца, не збіраўся плаціць за праезд. Хуліган ударыў таксіста ў твар і ўцёк.

 

Супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след падазраванага дзякуючы запісу відэаназірання ў салоне аўтамабіля. Крымінальная справа супраць яго распачатая па артыкуле 339 КК "Хуліганства".

 

Нагадаем, у жніўні ў Гродне адбылося гучнае забойства таксіста. Зараз вадзіцелі таксі сталі быць больш уважлівыя і ўсталёўваюць камеры відэаназірання ў салоне сваіх аўтамабіляў.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика