Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

На Агінскага на пешаходным пераходзе збілі дзяўчыну

 

Дрэннае надвор'е, няўважлівасць, непрацуючы светлафор - усё разам абярнулася наездам на 16-гадовую дзяўчыну на вуліцы Агінскага ў Гродне. Сутыкненне здарылася 5 кастрычніка, каля 7 раніцы. На пешаходным пераходзе яе збіў аўтамабіль Renault.

 
 

Як паведамляюць сведкi ДТЗ, пацярпелай аказалі медыцынскую дапамогу i яе жыццю нічога не пагражае.

 

Старшы інспектар ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Алег Дук паведаміў, што пацярпелую з пераломам носа даставілі ў бальніцу. Ён дадаў, што прычыны наезду высвятляюцца.

 

Па словах сведак, наезд мог адбыцца як з-за дрэннага надвор'я, так і з-за няўважлівасці пешахода і кiроўцы.


"Перада мной сусед стаяў, у яго на вачах усё адбылося. Я толькі бачыў, як Renault слізгаў на тармажэнні ад пешаходнага пераходу. Калі я выйшаў, то дзяўчына ўжо ляжала і не рухалася. У момант наезду ішоў вялікі дождж, святлафор яшчэ не працаваў", - сказаў адзін са сведкаў ДТЗ Дзмітрый.

 

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на дарозе.

 

Фота ілюстрацыйнае




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика