Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Каля "Азота" прарвала трубаправод: з зямлі пачаў біць гіганцкі фантан

 
прорыв водопровода затопленые дачи Азота

У Гродне, 28 верасня, каля 14.20 на лецішчах каля "Азота" прарвала асноўны трубапровад. Вада моцным напорам хлынула ўверх зносячы ўсе перашкоды. Фантан ад прарыву трубы быў бачны з вокнаў шматпавярховак у цэнтры Гродна.

 
 

Як паведамілі ў "Гроднаводаканале", на "азотаўскіх" дачах прарвала трубапровад, вада моцным напорам б'е ўверх. Труба адносіцца да прадпрыемства "Гродна Азот". Там пра праблему ўжо ведаюць і робяць усё магчымае, каб ліквідаваць яе.

 


"Людзі кажуць, што гэта з асноўнай трубы прэ напор, а каб перайсці на запасныя трэба час. Знаходзіцца там было небяспечна - камяні і смецце выкідвае напорам. На месцы прарыву трубаправода стаялі сметніцы, я сам бачыў як адну падкінула ўверх", - сказаў відавочца Кірыл.


 

прорыв водопровода затопленые дачи Азота

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика