Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Фіксікаў у дэпутаты! Падчас выбараў у Гродне працаваў дзіцячы ўчастак

 

У Гродне ўпершыню падчас выбараў адкрыўся дзіцячы выбарчы ўчастак. Ён размясціўся на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там маглі прагаласаваць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Праўда, выбіралі не сярод кандыдатаў у парламент, а паміж герояў мультфільмаў: тут былі Фіксікі, Карлсан, Маша з мядзведзем ды іншыя папулярныя персанажы. Пераможца галасавання 17 верасня будзе цешыць дзяцей на Дні горада ў Кастрычнiцкiм раёне.

 
 

Мэта мерапрыемства - не проста пацешыць дзяцей, а з маленства сфармаваць у іх разуменне важнасці выбараў і ўдзелу кожнага ў лёсе краіны.


"На нашым дзіцячым участку ў Дзень выбараў прагаласавала каля 100 дзяцей і падлеткаў. Мы зрабілі такі ўчастак, бо ведалі па папярэдніх выбарах, што дарослыя выбаршчыкі часта бяруць з сабой дзяцей, якім заўсёды вельмі цікава зазірнуць у кабінку i пабачыць, што там робяць iх бацькі. Мы падумалі, а чаму б не арганізаваць і дзіцячыя выбары. Вялікая раставая лялька таго героя, які пераможа, будзе ўдзельнічаць у святкаванні Дня города", - распавяла метадыстка абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гурбанава.

 

 

Выбарчы дзiцячы ўчастак цалкам як у дарослых - ёсць бюлетэні, кабінка, урна. Самаму малодшаму выбаршчыку было 2,5 года. Галасаваць на ўчастак дзецi і падлеткі ехалі з усяго горада. Такія выбары для дзяцей у будучыні стануць рэгулярнымі.

 






comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика