Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Падчас візіту міністра інфармацыі на "Гродна Плюс" запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце

 

Міністр інфармацыі Лідзія Ананіч 5 жніўня праводзіць у Гродне рэспубліканскі семінар "Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі". Падчас свайго візіту міністр, разам са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем, прынялі ўдзел у запуску вяшчання гарадскога тэлеканала "Гродна Плюс" у НD-фармаце.

 
 

 

Неабходнае абсталяванне набылі ў канцы 2015 года, у маі 2016 канал пачаў тэставае вяшчанне. Цяпер жа HD-якасць будзе даступная ўсім. Зараз тэстуецца магчымасць уключэння канала ў пакет Zala.

 

Падчас запуску вяшчання Лілія Ананіч падкрэсліла, што сёння перад рэспубліканскімі і рэгіянальнымі СМІ стаіць задача павелічваць колькасць якаснага нацыянальнага кантэнту, цытуе міністра БелТА.

 

 

Фота: Руслан Кулевіч

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: тэхналогіі



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика