Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

У Гродне з'явілася копія галівудскай Алеі зорак

 
аллея звезд Гродно кинотеатр Красная звезда центр ПОРА онкология

У кінатэатры "Чырвоная зорка" 19 ліпеня адкрылі Алею зорак сусветных знакамітасцяў. Усяго зорак дзесяць: дзевяць з імёнамі людзей, якія не толькі зрабілi вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуліся з анкалагічным захворваннем ды здолелі перамагчы хваробу. Яшчэ адна зорка засталася пустой - для будучых знакамітасцяў.

 
 

Ініцыятарам стварэння алеі выступіла дабрачынная арганізацыя "Цэнтр ПОРА". "Гроднааблкінавідэапракат" ідэю падтрымаў і дапамог у рэалізацыі.

 

Зоркі спачатку хацелі размясціць на вуліцы каля кінатэатра, але з-за дажджоў яны б доўга там не праіснавалi, бо гэта простыя налепкі. Тады вырашылі наляпіць іх у кінатэатры, перад самым уваходам у залу.

 

 

На зорках напісаныя імёны Х'ю Джэкмана, Кайлі Міноўг, Анджэліны Джалі ды іншых знакамітасцей. Налепкі дакладна паўтараюць выявы зорак на Алеі Славы ў Галівудзе. Адна з зорак - пустая, без імя. Яна ўвасабляе талент беларускіх дзяцей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.


"Я лічу, што такой пазітыўнай акцыяй можна ўскалыхнуць моладзь, усё ж зоркі з імёнамі вядомых людзей. І я ўпэўненая, што многія не ведаюць, што знакамiтыя акцёры і музыкі таксама сутыкнуліся з сур'ёзнымі захворваннямі, і што яны іх перамаглі. Мне здаецца, моладзь зацікавіць дадзеная тэма, і анкалогія ў тым ліку", - раасказала дырэктар "Цэнтра ПОРА" Ганна Ждановіч.

 

 

Апошнім часам цэнтр прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу, дзякуючы незвычайным акцыям. Зараз арганізацыя плануе збіраць сродкі для людзей з захворваннямі. Дапамагчы анкахворым можна, даслаўшы дабрачынны смс на нумар 553.

 

На адкрыцці Алеі зорак выступалі пераможцы першынства Беларусі па бальных танцах сярод юніёраў Аляксандра Бузук і Мікіта Сенін, а таксама скрыпічны дуэт Dolce.

 

 

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: здароўе, падзеі



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика