Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

"Купальскія мары": гарадзенскі бар Werden на дзень ператварыўся ў пляцоўку творчасці і дабрачыннасці

 
гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

Беларускую культуру і нацыянальныя традыцыі сумясцілі з дабрачыннасцю на акцыі "Купальскія мары", што прайшла ў Гродне 9 ліпеня. Дзіцячы хоспіс, кампанія "Будзьма беларусамi" і гастабар Werden разам паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да цяжкахворай дзяўчынкі Марыі Кара.

 
 

Гэта ўжо другая імпрэза, якую арганізаваў хоспіс, каб дапамагчы дзяўчынцы.

 

З самай раніцы ў гастрабары Werden прайшлі майстар-класы для дзяцей па маляванні беларускіх арнаментаў на торбачках, а таксама майстар-класы па роспісу пернікаў цукровай глазурай.

 

Бліжэй да абеду каля бара праходзіла чытанне на дыване: дзецям чыталі беларускія легенды звязаныя з Купаллем. Таксама ў дзяцей была магчымасць зрабіць драўляныя лыжкі сваімі рукамі і павучыцца правільна секчы сякерай.

 

У другой палове дня прайшоў майстар-клас па беларускіх танцах і пляценню вянкоў. Увечары ж выступіў “Дуэт Агата”: Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба. А ў 23.00 для гарадзенцаў пачнецца квэст-гульня "шуканне чырвань-кветкi".

 



















гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

гастробар Werden Верден Гродно Будзьма Детский хоспис Купальская мара

 

...

 

Фота: Руслан Кулевіч, Ян Лялевіч

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: культура, фота, дабрачыннасць, дзеці



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика