Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Расійскі рэпер Цімаці не прыняў гарадзенца, які прыехаў да яго з шампанскім

 
Павел Гродно Москва Тимати реп рэп

Паездка ў Маскву для 25-гадовага Паўла павінна была стаць ажыццяўленнем запаветнай мары. Менавіта там гарадзенец спадзяваўся сустрэцца са сваім кумірам. Але, прыехаўшы ў офіс зоркі, Павел быў вымушаны падарыць шампанскае не Цімаці, а яго ахове.

 
 

"За апошні час Цімаці дапамог многім маладым музыкам. Я падумаў, што прыйшоў і мой час атрымаць падтрымку ад куміра. Перад паездкай у Маскву я пісаў Цімуру, што прыеду. Ён паведамленне прачытаў, але адказу так і не было. Я вырашыў кінуць усё ў Гродне і адправіцца ў сталіцу Расіі", - кажа Павел.

 

Гарадзенец ставіў перад сабой мэту трапіць у праект Цімаці "Black star", а таксама папулярызаваць такім чынам родны Гродна.

 

Павел займаецца музыкай з дзяцінства. У падлеткавым узросце ён захапіўся хіп-хопам гэта і стала пераломным момантам у жыццi. У планах хлопца - развіваць клуба "БАЗА" як хіп-хоп пляцоўку для мясцовых рэпераў-пачаткоўцаў.


"Сёння без сувязяў нічога не вырашыць. Я спрабаваў заручыцца падтрымкай лепшага хіп-хоп выканаўцы Расіі. Але, прыехаўшы да яго, я сутыкнуўся з неспадзяванымі абставінамі. Чалавек, якім я вельмі захапляўся, так і не выйшаў да мяне. Мне давялося размаўляць з аховай і галоўным прадзюсарам Black star, якім я і аддаў падарунак. Хлопцы абяцалі перадаць шампанскае майму куміру", - расказаў Павел пра вынік паездкі.

 

Павел з ахоўнікам і генеральным прадзюсарам праекта Black star

 

Вярнуўшыся ў родны горад ні з чым, Павел не падае духам і ўжо распрацоўвае праекты, якія ў будучыні змогуць прыцягнуць Цімаці і іншых вядомых хіп-хоп выканаўцаў у Гродна. Таксама Павел не выключае, што неўзабаве зноў адправіцца ў госці да свайго куміра. Гэтым разам, каб дакладна сустрэцца з расійскай зоркай.

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: культура, хоббі, асобы, музыка, замежжа



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика