Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

“Я тутэйшы”. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Гродна

 
Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які 23 сакавіка наведаў Гродна з афіцыйным візітам, прайшоўся па цэнтральных вуліцах горада, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі. У размове з журналістамі ён назваў сябе тутэйшым, бо яго маці паходзіць з Ваўкавыску.

 
 

Вітальд Вашчыкоўскі знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам. 21 сакавіка ён правёў у Мінску, сустрэўшыся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Але пачаў свой візіт ён з Курапатаў, дзе разам з новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам усклаў кветкі на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Раніцай 23 сакавіка Вашчыкоўскі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

 

Па словах міністра, з беларускім лідарам ён размаўляў “пра гістарычныя, палітычныя і вайсковыя справы”. Пад апошнімі ён меў на ўвазе расійска-украінскі канфлікт. Гэтаксама ў перамовах з беларускім бокам закраналася тэма палякаў у Беларусі і тэма мяжы – яе міністр назваў самай галоўнай праблемай. Польскі і беларускі бакі дэкларавалі гатоўнасць працаваць для паляпшэння прававой базы ў сферы рэгулявання мяжы, паляпшэння яе працы і ў будучыні - адкрыцця малога памежнага руху.

 

 

Сёння міністр сустрэнецца ў Гродне з мясцовымі палякамі і наведае Ваўкавыск – радзіму яго маці.

 

Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

Witold Waszczykowski Вітальд Вашчыкоўскі

 

Фота: Руслан Кулевіч, Ян Лялевіч

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: палітыка, фота, суседзі



comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика