Рейтинг@Mail.ru
 

Горад

Гарадзенец незвычайна павіншаваў жонку з Днём нараджэння: закаваў у кайданкі, "скінуў" з мосту і трапіў у вышук

 

У панядзелак, 21 сакавіка, гарадзенская міліцыя абвясціла ў вышук хлопца, які 5 сакавіка ў цэнтры горада вёў дзяўчыну ў кайданках. Пра гэты факт праваахоўнікам паведаміла 67-гадовая гарадзенка.

 
 

Маладога чалавека, якога шукала міліцыя, клічуць Яўгенам. Навіну аб вышуку яму паказалі сябры. Хлопец адразу ж адправіўся ў міліцыю, каб распавесці як усё было на самой справе.

 

Аказалася, 24-гадовы гарадзенец незвычайным чынам вырашыў павіншаваць сваю жонку з Днём нараджэння. І кайданкі былі адным з сюрпрызаў.

 

"Мы з жонкай дамовіліся сустрэцца ў цэнтры горада 5 сакавiка. Яна здагадвалася пра сюрпрыз. Калі сустрэліся, я ёй завязаў шалікам вочы, надзеў кайданкі і хутка павёў у прыпаркаваны аўтамабіль. Калі вёў, ля прыпынку "Дом Мураўёва" адна пенсіянерка вельмі абуралася, а іншыя грамадзяне проста ўсміхаліся. Я дзяўчыну адвёў да стаянкі, дзе нас чакаў кіроўца з аўтамабілем. З цэнтра мы адправіліся на закінуты мост, дзе дзяўчыну чакаў чарговы сюрпрыз. Я развязаў ёй вочы і яна была проста шакаваная. Натуральна, ад скачка з мосту яна ўжо не змагла адмовіцца. Дзяўчына прайшла хуткі інструктаж і скокнула з канатам. Больш такіх сюрпрызаў яна не хоча...", - распавёў Яўген.

 

Кайданкі былі сапраўдныя, Яўген іх купіў у краме "Охотник и рыбалов".




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика