Рейтинг@Mail.ru
 
 
 


Нашы банеры

Рубрыка << Горад >>

hrodna.life твой стыль

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Піша Рэдакцыя | 10 10 2016

Шаноўныя чытачы!

 

Ад сённяшняга дня "Твой стыль" гэта Hrodna.life. Сайт, на якім вы знаходзіцеся, больш не будзе абняўляцца – ён застанецца архівам амаль дзесяці год працы мноства аўтараў і некалькіх рэдактароў. Дадавайце сабе ў закладкі, на экспрэс-панэлі, у RSS-рыдары і яшчэ куды трэба новы адрас – hrodna.life.

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Піша Руслан Кулевіч | 07 10 2016

Такія выявы неўзабаве з'явяцца на ўсіх тытунёвых вырабах, якія выпускаюць у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У Гродне тытунёвая фабрыка "Нёман" ужо стала выпускаць падобныя ўпакоўкі.

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

Піша Руслан Кулевіч | 07 10 2016

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

фота

Замест грошай за паездку - удар у твар. У Гродне працягваюць нападаць на таксістаў

Піша Руслан Кулевіч | 06 10 2016

Неспрыяльна скончылася паездка для аднаго з работнікаў таксі горада. Замест грошай за паездку таксіст, пасля таго, як адвёз пасажыра па ўказаным адрасе, атрымаў удар у твар. Сам пасажыр ўцёк, але яго злавілі дзякуючы відэакамеры ў салоне таксi.

Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц

Піша Руслан Кулевіч | 05 10 2016

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе гэта не ўпершыню. Яшчэ ў красавіку ён на сваіх старонках у сацыяльных сетках размясціў падобную прапанову, але тады на яго ініцыятыву амаль ніхто не звярнуў увагі. Зараз ён узгадаў пра сваю ідэю, бо ў іншых гарадах падобную задумку пачалі рэалізоўваць. За апошні час дубляваць старыя назвы вуліц сталі ў Міры і Мінску. Дык чаму б не зрабіць такога і ў старым Гродне?

На Агінскага на пешаходным пераходзе збілі дзяўчыну

Піша Руслан Кулевіч | 05 10 2016

Дрэннае надвор'е, няўважлівасць, непрацуючы светлафор - усё разам абярнулася наездам на 16-гадовую дзяўчыну на вуліцы Агінскага ў Гродне. Сутыкненне здарылася 5 кастрычніка, каля 7 раніцы. На пешаходным пераходзе яе збіў аўтамабіль Renault.

Зробім

Могілкі, лесапарк і возера: дзе прыбіралі смецце ўдзельнікі сусветнай акцыі «Зробім!» у Гродна

Піша grodno.greenbelarus.info | 04 10 2016

На мінулых выходных гарадзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі ў самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцейшым, піша Гродзенскі Зялёны партал.

фота

Складана аплаціць, няпроста выехаць. Чаму платная паркоўка на Віленскай вельмі нязручная для ўсіх

Піша Руслан Кулевіч | 04 10 2016

Ужо паўгода ў Гродне на вуліцы Віленскай працуе першая платная паркоўка. За гэты час у офісным будынку побач зачынілася кафэ "Калабкі", бар "Лондан" ужо які месяц не працуе, з'ехала некалькі іншых арандатараў. Гараджане не вельмі жадаюць паркавацца за грошы. Гарадскія ўлады тым часам плануюць адкрываць яшчэ падобныя стаянкі. Але ці патрэбныя гораду такія паркоўкі?

Яна Шостак Jana Szostak czarny protest

“Чорны пратэст” у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

Піша ТС | 03 10 2016

Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю “чорны панядзелак”. У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак – тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.

Чарговы фотапраект Яна Хведчына: гарадзенскія жанчыны выказваюць пратэст п'яным мужчынам

Піша Руслан Кулевіч | 03 10 2016

У Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, 3 кастрычніка, гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў сацыяльны фотапраект "Женское НЕТ алкоголизму". Фатограф правёў ананімнае апытанне 112 дзяўчат на тэму ўспрымання п'яных мужчын на жаночых форумах і ў сацыяльных сетках і адлюстраваў рэальныя сітуацыі, расказаныя жанчынамі.

 
 
 

АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Як эфектыўна адсочваць курс валют?

"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!

Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Фотафакт: У Гродне ў продажы з'явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.

"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

"Нёман" зноў разграміў суперніка. Гэтым разам "Віцебск"

Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

Сур'ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

 
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика