Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Забароненыя гурты

Быў пералік музыкі, якую не хацелі ставіць на дыскатэках. Але мы і так ставілі. Асаблівым кайфам было паскакаць пад “метал”: Accept, AC/DC ці Iron Maiden.

 

Настаўніца магла зайсці ў залу і прымусіць спыніць музыку і ўключыць святло. Так магло быць, але здаралася гэта рэдка. Бо мы мелі негалоснае пагадненне “моладзь” vs “школа”.

 

Мы ўспрымалі гэта як гульню. Моладзь прыйшла весяліцца, але мы “мышы”. А настаўніцы прыйшлі працаваць і яны “коткі”. Але псаваць забаву “коткі” нам не хацелі. Бо наступным разам мы маглі ўвогуле не прыйсці на дыскатэку ў нашу школу, а пайсці ў якую іншую. Тады “коткі” атрымалі б верагодна ад начальства, што завалілі пазакласную работу.

 

Я так і бачу, як дзве-тры настаўніцы пасля таго, як запусцілі нас у залу, сядзяць у настаўніцкай, пьюць чай, гамоняць пра свае справы... І тут раптам адна з іх узнімаецца:

 

- Ну што, пайду шугану дзяцей, каб не расслабляліся!

 

І прыходзіла на хвілін пяць да нас.

 

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Першыя выбары


150 словаў пра эСэСэСэР. Смеласць


150 словаў пра эСэСэСэР. Хлеб


150 словаў пра эСэСэСэР. Лагер


150 словаў пра эСэСэСэР. Праца


150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.


comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика