Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Першыя выбары

З самага ранку мы з бабуляй ладна апранутыя стаялі на ганку вясковай школы дзе праходзілі выбары. Кандыдатам у Сельскі савет народных дэпутатаў быў толькі адзін чалавек. Упершыню ім быў мой дзед.

 

На выбарчым участку цёткі ў святочных хустках падыходзілі адна па адной да стала, распісваліся ў ведамасці, бралі нейкі лісток, падыходзілі да вялікай драўлянай скрынкі пафарбаванай чырвонай маслянай фарбай, кідалі туды лісток і йшлі ў буфет. А вось у буфеце было значна весялей! Мужыкі сядзелі расчырванелыя ад некалькіх кілішкаў, а жанчыны гаманілі, смяяліся і ўсе дзяліліся на тых, хто ўжо купіў “гарадское” масла і тых, хто яшчэ стаяў па яго ў чарзе.

 

Уночы, калі прыехаў дзед каб сказаць, што яго абралі, у хаце за яго выбары ўжо даўно выпівалі сваякі.

 

У нейкі момант гаворка закранула і выбары, тады мая бабуля з выглядам вельмі дасведчанага ў выбарах чалавека падсумавала:

 

- Не, гэтыя выбары былі так сабе... Кракаўскай каўбасы не прывезлі!

 

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Смеласць


150 словаў пра эСэСэСэР. Хлеб


150 словаў пра эСэСэСэР. Лагер


150 словаў пра эСэСэСэР. Праца


150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика