Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Смеласць

З акна нашага класа было відаць будоўлю 23-й школы. На неагароджанай пляцоўцы былі раскіданы шкляныя блокі. З такіх блокаў рабілі капілкі. Гэтыя блокі не магчыма было купіць, але капілкі былі шмат у каго!

 

Па занятках усе хлопцы сабраліся на будову па блокі. Адзіная дарога да іх была праз глыбокі роў па вузенькай дошцы. Было вельмі страшна праходзіць, але адзіны на той момант у нашым класе піянер, бо стаць піянерам, як нам казалі, трэба было заслужыць, сказаў: “Піянеры – нічога не баяцца!” і прайшоў. Мы пайшлі следам.

 

Шкляны блок

 

Узяліся рабіць капілкі. Спрабавалі прабіць дзірачку для капеек цэглай. Ад удараў блок лопаўся і мы браліся за наступны...

 

Нехта прыйшоў, запісаў нашыя прозвішчы і выгнаў з пляцоўкі.

 

Пазней, калі мы даўно забылі гэты выпадак, падчас уроку да нас прыйшла завуч з нейкім дзядзечкам. Зачыталі спіс прозвішчаў і папрасілі ўстаць. Дзядзечка сказаў, што нас усіх трэба пасадзіць. Мы збялелі...

 

На заўтра нас усіх прынялі ў піянеры.

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Хлеб


150 словаў пра эСэСэСэР. Лагер


150 словаў пра эСэСэСэР. Праца


150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика