Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

Гарады вачыма гарадзенца. Дрэздэн і Гародня: стары, новы замкі і мост

У Дрэздэне я падгледзеў надзвычай цікавую ідэю. На беразе ракі, у месцы, з якога была напісана карціна з мурамі Дрэздэна, усталяваная рамка. Калі падыдзеш і паглядзіш праз рамку, можна пабачыць адлюстраванне, якое было нанесена на холст задоўга да таго, як Дрэздэн быў знішчаны, а пазней адноўлены. І самае цікавае, што ўсё, што ёсць на карціне, можна ўбачыць у рэчаіснасці.

 

З даўніх часоў да нас не дайшло карціны з абрысамі Горадні. Але сёння даволі вядомымі сталі выявы Цюндта-Адэльгаўзера, Макоўскага ці Орды.

 

...

 

Праўда, ёсць некалькі праблем. Па-першае, даследчыкі лічаць, што гравюры не былі зроблены дастаткова дакладна, каб адлюстраваць Горадню так, як яна на самой справе выглядала. Па другое, занадта часта змяняўся выгляд горада, што заўважна нават па гравюрах зробленых прыблізна з таго самага месца.

 

На думку Ігара Лапехі, гэтае месца можа быць на ўзгорку лявей ці правей ад эстакады якая праходзіць адразу над дарогай са Старога мосту. Было б файна паставіць рамку і змясціць ля яе гравюру, ці адразу некалькі, каб можна было параўнаць гравюры з тым, што маем зараз... Была б цікавая турыстычная атракцыя, тым больш, што выгляд з таго пагорка на старую частку горада сапраўды цікавы.

 

Дрэздэн падобны да нашай Гародні тым, што ў ім захаваліся стары і новы замкі, а таксама старадаўні каменны мост.

 

 

Першае, што кідаецца ў вочы – гэта як замкі і мост адрозніваюцца сваімі памерамі, сваім сённяшнім выглядам і знешнім аздабленнем ад гарадзенскіх. Адразу відаць, што нават у часы ГДР камуністы не дадумаліся зрабіць там абкам, ці вайсковыя кашары.

 

На жаль не давялося зайсці ў Стары і Новы замкі. Быў толькі звонку і на надворку новага замку. У новым замку месціцца знакаміты дрэздэнскі мастацкі музей, які быў зачынены ў той час, калі я мог яго наведаць. Што месціцца ў старым замку я не даведаўся. Але замкі і так яўна выглядаюць больш заможна.

 

 

Не ведаю ці праўда, але кажу, што пачуў. Статуі, якія аздабляюць падворак палацу, у тыя часы разглядаліся як вялікая распуста, таму простым людзям бачыць іх было забаронена, каб што не падумалі... Дык работнікі маглі заходзіць на падворак толькі з завязанымі вачыма. Цікава, як яны прыбіралі? Гарадзенскі Новы замак на фоне Дрэздэнсквга выглядае цнатліўцам.

 

На некаторых рэканструкцыях і малюнках гарадзенскі стары замак выглядае нечым падобна да дрэздэнскіх замкаў. Але ці быў ён дакладна такім, як яго малююць?

 

Дрэздэн

 

Ну і, канешне, дрэздэнскі мост. Не магу зразумець, нашто ім раней быў такі шырокі мост. Мо толькі для пыхі?

 

 

Наш у параўнанні з дрэздэнскім выглядае значна прасцей, хоць, наколькі я чуў, наш мост – самы стары мураваны мост у Беларусі. Ёсць чым ганарыцца. Праўда, гэтая плітка пасля рэстаўрацыі заместа бруку... Неяк не надта надае самаму старому масту Беларусі шарму.

 

 

Шкада толькі, што замкі нашыя выглядаюць так як выглядаюць. Скажам, не надта па-замкаваму. А праз рамку нашмат лягчэй было б пабачыць якіх будынкаў у Горадні не стала, з таго што на гравюрах... А ў Дрэздэне – усё наадварот.

 

Гарады вачыма гарадзенца. Дрэздэн: першая сустрэча, або як можа зачараваць горад-фантом


Гарады вачыма гарадзенца. Традыцыі і адпачынак у Душанбэ

 

Гарады вачыма гарадзенца. Людзі і транспарт у Душанбэ

 

Гарады вачыма гарадзенца. Места Душанбэ і чым яно падобна і непадобна да Горадні

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

столи львів, столи.
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика