Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Хлеб

У вясковай краме стаяў асаблівы пах. Сумесь паху ледзянцоў, белага хлебу і новых гумовых ботаў.

 

Часам было пячэнне, часам і “Тархун” з “Байкалам”, але чарга заўсёды выстройвалася толькі як прывозілі хлеб. Да хлебу ўвогуле было асаблівае стаўленне. Я яшчэ заспеў той час, калі хлеб прымушалі даядаць за сталом, а калі хлеб падаў – яго цалавалі каб хлеб прабачыў...

 

У вёсцы тры разы ў тыдзень прывозілі гарачы хлеб з Ваўкавыску. І практычна ўсе мае прыяцелі збіраліся і чакалі калі прывязуць хлеб. А як яго прывозілі – яны куплялі адразу шэсць, восем, дзесяць боханаў-цэглаў.

 

Для мяне гэта было дзівам, але пытацца ў сябрукоў было сорамна. І неяк аднойчы я запытаўся ў свайго дзеда:

 

- Яны купляюць столькі хлеба, бо ім есці няма чаго? Мы ж ніколі столькі не купляем!

 

- Не, што ты, - адказаў дзед. - Хлеб яны бяруць каб свіней карміць. Я муку кармавую ў саўгасе выпісваю, але танней хлеб браць...

 

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Лагер


150 словаў пра эСэСэСэР. Праца


150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика