Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Лагер

“ВСЕ РАДИ ЧЕЛОВЕКА, ВСЕ НА БЛАГО ЧЕЛОВЕКА” – лозунг часоў СССР

 

Сабралася начальства праверыць вясковы піянерскі лагер. Для правяраючых падрыхтавалі казачны спектакль, а ў лесе, недалёка ад лагера, правяраючых павінны былі сустрэць два зайцы каб расказаць пра поспехі лагера.

 

У дзень праверкі ўсіх апранулі. Зайцаў абклалі ватай і зашылі ў марлю з ног да галавы.

 

Дзяцей паставілі па вызначаных месцах, а зайцаў завезлі ў лес.

 

Сядзяць тыя зайцы пад дрэвам, час ідзе, а праверка не едзе. Захацелася зайцам сікаць, а ў касцюме ні гузікаў, ні прарэхі… Намёртва зашыты з усіх бакоў. Сціскалі яны ногі, сціскалі, ды абсікаліся…

 

Сядзяць зайцы ды плачуць. А тут правяраючых перад дрэвам высадзілі.

 

Дырэктар лагера кліча зайцаў – тыя не выходзяць... Ужо злавацца пачаў і тут з кустоў вылазяць два па калені засцаныя зайцы ў чырвоных гальштуках. Вушы зламаныя, усе ў сухіх іголках, трымаюцца за рукі і плачуць. Большы заяц размазвае бруднай марляй соплі па чорным твары і расказвае пра вясёлы лагер. А другі стаіць і вые!

 

Фота: baku.ru

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Праца


150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

На www.aquamagaz.ru аквариум шар tetra. | ремни trx, мастер тренеры.
 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика