Рейтинг@Mail.ru
 

Блог Ігара Кузьмініча

 
Ігар Кузьмініч блог

150 словаў пра эСэСэСэР. Праца

Штолета я бавіў час у вёсцы ў сваіх бабулі з дзядулям. Кожны дзень яны ўставалі а палове на пятую, даілі і выганялі кароў, гатавалі свінням. Дзед пазней ішоў у “цяпліцы”, а бабуля надалей завіхалася вакол хаты і гарода.

 

Неяк я вырашыў быў дапамагчы бабулі. І сам вызваўся. Яна пагадзілася. Вытрымаў я толькі да абеду…

 

Селі есці, а я і кажу:

 

- Ну і ну! Вось гэта праца ў вёсцы!

 

А бабуля пасміхаецца ды кажа:

 

- Ігарка, што ж гэта за праца? Гэта ж мы з табой толькі аходзіліся! Дзве каровы падаілі, напаілі, у поле выправілі. Дзве свінаматкі і чатыры парсюкі пакармілі, сечкі нарэзалі, свінням паставілі, гусей, курэй дагледзелі, сена раскідалі, буракі абышлі, есці сабе паставілі… Што ж гэта за работа? Гэта як у хаце прыбраць, посуд памыць… Ці ж гэта праца? Во зямлю араць, у полі жаць – тое праца, а гэта адно слова: АХОДЗІЦЦА – хадзіць, абысці…! Нават есці мы не зарабілі!

 

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Першы кактэйль

 

150 словаў пра эСэСэСэР. Дабразычлівасць

 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.

Тэмы: Блогі, Кузьмініч

comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика