Тэмы
"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life!
Шаноўныя чытачы!
Ад сённяшняга дня "Твой стыль" гэта Hrodna.life. Сайт, на якім вы знаходзіцеся, больш не будзе абняўляцца – ён застанецца архівам амаль дзесяці год працы мноства аўтараў і некалькіх рэдактароў. Дадавайце сабе ў закладкі, на экспрэс-панэлі, у RSS-рыдары і яшчэ куды трэба новы адрас – hrodna.life.
"Я стаміўся". Уладальнік ABC гатовы прадаць свой "ахраненны" бізнес
Найбуйнейшы вытворца і дыстрыб'ютар прадуктаў харчавання пад маркай ABC шукае стратэгічнага інвестара для далейшага развіцця бізнесу. Уладальнік актываў Іван Майсееў гатовы прадаць да 100% доляй ў трох кампаніях: ТДА "Фірма АВС" (вытворчасць прадуктаў харчавання), СТАА «Фірма АВС плюс» (дыстрыбуцыя прадуктаў харчавання) і ТАА «БелЯрШпехт» (вытворчасць яек), пішуць naviny.by.
Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў
Самакіраванне Падляшскага ваяводства плануе весці перамовы з Міністэрствам замежных спраў Польшчы наконт таго, каб увесці ў рэгіёне бязвізавы рух для турыстаў з Беларусі. Пра гэта ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама і гродзенскіх турыстычных фірм ды арганізацый. Сустрэча прайшла ў адным з беластоцкіх гатэляў, за закрытымі дзвярыма – журналістаў туды не пусцілі, піша bialystok.wyborcza.pl.
Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу "Новая дзіцячая кніга"
"Новая дзіцячая кніга" - адзін з найбуйнейшых расійскіх конкурсаў у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Яго арганізавала выдавецтва Росмэн ў 2009 годзе, і толькі другі год у рамках конкурсу існуе намінацыя "Новая дзіцячая ілюстрацыя", піша TUT.BY.
Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік
Відэа гарадзенца Яраслава Пахомава імкліва набірае прагляды. Хлопец зрабіў кавер на беларускай мове на відэа вядомага японскага дыджэя Piko-Taro пад назвай "Pen Pineapple Apple Pen" (Ручка-ананас-яблык-ручка). У гарадзенца ж вышла "Конь-цыбуля, бульба-конь".
Пад Новы год у Гродне з'явіцца першая мотарыкша
Члены аўтарэтраклуба "Вінтаж" да Новага года плануюць стварыць першую ў Гродне мотарыкшу, якая ў будучыні зможа абслугоўваць гараджан і гасцей горада. Ствараюць мотатакси са знойдзенага у вёсцы Бераставіцкага раёна рэдкага экзэмпляра савецкага мотаролера "Муравей".
Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»
Прадстаўнікі адной з самых стрэсавых прафесій распавялі журналісту «Камсамолкі», як яны з аднаго погляду, кінутага ў салон тралейбуса, вылічаюць зайцоў.
Загадкі беларускай гісторыі. Гародня: крывавы ліпень 1944 г.
Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў бітве за горад у ліпені 1944 г.