Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

 

У цэнтры Гродна раніцай 8 кастрычніка прайшоў юбілейны XXV мемарыял па спартыўнай хадзе, прысвечаны памяці гарадзенца, срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука. Таксама у рамках мерапрыемства прайшоў гарадскі прабег "Grodno Run".

 
 

Пётр Пачынчук - срэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 20 кіламетраў. У памяць пра таленавітага спартсмена з 1992 года ўдзячныя гарадзенцы штогод праводзяць спаборніцтвы, якiя з часам атрымалі статус міжнародных.

 

Прыняць удзел у спаборніцтвах у гэтым годзе маглі як гараджане, так і госці горада. У прабегу прыняло ўдзел 74 удзельнiкі, а ў хадзе было зарэгістравана 150 чалавек. Колькасць удзельнікаў прыкладна такая ж як і летась.

 

Як на хадзьбу, так і на прабег, прыйшлі і сябры Пачынчука. Міхаілу Бабко - 72 гады, ён прыйшоў на мерапрыемства, бо яго "замучала сумленне".


"Я прыйшоў аддаць даніну памяці. Сумленне замучала, што мемарыял праходзіць ужо ў 25-ы раз, а мяне ўсё не было. Мы з Пятром сябравалі і шмат дзе бегалі, гэта быў мой сусед, ён заўсёды прымушаў мяне займацца спортам. У прабегу я лёгка пераадолеў 6 кіламетраў і, думаю, Пеця быў бы мной задаволены".

 

Гарадзенская спартсменка Вікторыя Кушнір у прабегу сярод дзяўчат прыбегла першай і адзначыла, што Гродна рухаецца ў правільным напрамку ў правядзенні такіх мерапрыемстваў. Сваю дыстанцыю ў 6 кіламетраў спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 10 секунд.


"У гэтых спаборніцтвах я ўдзельнічаю ўжо не ў першы раз. Для мяне гэты прабег - вельмі добры старт, які праходзіць у Гродне. У нас цяпер ідзе сур'ёзная падрыхтоўка да чэмпіянату краіны па кросе, які таксама пройдзе тут.


Што тычыцца самога прабегу па горадзе, то я, хутчэй за ўсё, спаборнічала сама з сабой - выйшла добрая трэніроўка. Але ў будучынi хочацца, каб больш гарадзенцаў выходзіла на такія прабегі. Не будзем далёка зазіраць, у тым жа Беластоку, які менш па насельнiцтву за Гродна, у разы больш збіраецца людзей на падобныя мерапрыемствы. Мы рухаемся ў правільным кiрунку, але за мяжой па-іншаму ставяцца да бегу і здаровага ладу жыцця".


Бегуны з Гродна чарговы раз у лідарах "Białystok biega"

















 

 







 

Перадрук матэрыялаў сайта “Твой стыль” дазваляецца толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі і пры захаванні аўтарства і наяўнасці актыўнай індэксаванай гіперспасылкі на арыгінал публікацыі. Падрабязнасці тут.




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика