Рейтинг@Mail.ru
 

Спорт

Гандбол: Гарадзенскія каманды прайгралі мінскім

 

У сераду, 5 кастрычніка, выдаўся насычаны дзень для аматараў ганбола. Вось толькі станоўчага выніку ён для гарадзенцаў не прынёс. У Гродне як жаночая, так і мужчынская каманда прайграла супернікам.

 
 

У першым матчы, які праходзіў на пляцоўцы спартыўнага комплексу "Вікторыя", мясцовая "Гараднічанка" буйна саступіла "БНТУ-БелАЗ" 18:34.

 

 

А ў вячэрнім матчы хлопцы з "Кронана" саступілі мінскаму "СКА". Гарадзенцы праявілі характар, але больш дасведчаны супернік атрымаў перамогу на класе. Выніковы лік 25:35.

 

Пасля 5 тураў "Гараднічанка" мае 4 ачкі ў актыве і займае чацвёрты радок у турнірнай табліцы. У "Кронана" пасля 5 тураў у актыве 3 ачкі і чацвёртае месца.


Фота: gorodnichanka.by




comments powered by HyperComments
 
 
 
 

 

 
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org
Гродненский Форум. Яндекс.Метрика